Алёна Ігараўна Заварзіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: de:Alena Zavarzina
Радок 18: Радок 18:


[[ar:الينا زافارزينة]]
[[ar:الينا زافارزينة]]
[[de:Alena Zavarzina]]
[[en:Alena Zavarzina]]
[[en:Alena Zavarzina]]
[[es:Alena Zavarzina]]
[[es:Alena Zavarzina]]

Версія ад 15:49, 29 мая 2012

Алёна Ігараўна Заварзіна

Алёна Ігараўна Заварзіна (нар. 27 мая 1989 года, Новасібірск) — расійская сноўбардыстка, якая выступае ў паралельным гіганцкім слаламе, паралельным слаламе і сноўбордкросе. Чэмпіёнка свету, прызёр юніёрскіх чэмпіянатаў свету па сноўбордзе. Заслужаны майстар спорту Расіі. Член алімпійскай зборнай каманды Расіі па сноўбордзе на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Асабісты трэнер - Д. В. Ціхаміраў.

Біяграфія

У сноўборд прыйшла ў 10 гадоў. Першапачаткова спецыялізавалася ў біг-эйр і толькі праз год перайшла ў паралельныя дысцыпліны.

На кубку свету дэбютным для Заварзінай стаў этап у галандскім Ландграфе 13 кастрычніка 2006 года. Таксама, паралельна кубку свету, Алёна ўдзельнічала ў гонках на этапах кубка Еўропы.

Першыя поспехі прыйшлі ў 2008 годзе, калі Алёна стала трэцяй на юніёрскім чэмпіянаце свету і 3-ёй і выніковым заліку кубка Еўропы. У наступным 2009 Заварзина заваявала серабро юніёрскага чэмпіянату свету ў паралельным гіганце (алімпійская дысцыпліна), і стала другой у кубку Еўропы. Усяго на этапах кубка Еўропы ў 2008 і 2009 гадах было здабыта 4 перамогі і яшчэ 5 разоў Заварзіна падымалася на подыўм.

Сезон 2009-10 апынуўся лепшым у кар'еры спартсменкі. Заварзіна заняла 8-е месца ў выніковым заліку кубка свету па паралельным відах. У сезоне Алёна атрымала перамогу на этапе ў ЗША (першую ў сваёй кар'еры), стала другой на этапе ў Канадзе. Акрамя гэтага была 4-й на этапе ў Маскве і 6-га на этапе ў Крайхсбергу (Аўстрыя). На Алімпіядзе ў Ванкуверы Заварзіна выступіла няўдала. Не здолеўшы кваліфікавацца ў 1/8 фіналу, у выніку стала 17-й. Завяршыла сезон Заварзіна 7 красавіка 2010 года, на чэмпіянаце Расіі па сноўбордзінгу ў Краснаярску, дзе заваявала сваю першую нацыянальную ўзнагароду, «срэбра» ў паралельным слаламе.

19 студзеня 2011 Заварзіна стала чэмпіёнкай свету ў паралельным гіганцкім слаламе.