Куйта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Куйта''' (фін. Kuittijärvet) — група з трох азёр у Карэліі ў басейне [[рака Кемь|ракі К...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:41, 29 мая 2012

Куйта (фін. Kuittijärvet) — група з трох азёр у Карэліі ў басейне ракі Кемь: Верхняе Куйта, Сярэдняе Куйта і Ніжняе Куйта. Азёры выцягнутыя дугападобна на 140 км у шыротным кірунку. Усе азёры замярзаюць у лістападзе, адкрываюцца ў пачатку траўня. Паміж сабой азёры звязаныя пратокамі. Пратока з возера Верхняе Куйта ў возера Сярэдняе Куйта мае даўжыню каля 8 км, часткова праходзіць па менш буйному возера Алаярві. На перамычцы паміж Сярэднім Куйта і Ніжнім Куйта (Луусальмскім праліве) стаіць карэльскі пасёлак Луусалмі. Пасля будаўніцтва плаціны напачатку ракі Кемь ў 1956 Сярэдняе Куйта і Ніжняе Куйта ператвораныя ў вадасховішча.