Юрый Радзівіл (1556—1600): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: аксімілян → аксіміліян, {{вызн2|1=Ежы}} → '''Ежы''', {{вызнч|1=Юрый РАДЗІВІЛ}} → '''Юрый РАДЗІВІЛ''' using AWB (7794)
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 42: Радок 42:


{{DEFAULTSORT:Радзівіл Юрый 1556}}
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Юрый 1556}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Юрый Радзівіл 1556]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Юрый Радзівіл 1556]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Польшчы]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Польшчы]]

Версія ад 20:26, 1 чэрвеня 2012

Юрый Радзівіл
польск.: Jerzy Radziwiłł

Ананімны партрэт (XVII стагоддзе)
Герб
біскуп Кракаўскі
9 жніўня 1591 — 21 студзеня 1600
Царква Каталіцкая Царква

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 31 мая 1556(1556-05-31)
Лукішкі пад Вільна Літва
Смерць 21 студзеня 1600(1600-01-21) (43 гады)
Рым
Пахаванне Рым
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Хрыстафор Радзівіл «Чорны»
Маці Елізавета Шыдлавецкая
Прыняцце свяшчэннага сану 10 красавіка 1583
Кардынал з 12 снежня 1583
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый РАДЗІВІЛ (Ежы; 31.5.1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні23.1.1600), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Радзівіла ("Чорнага").

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575-76). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Каад'ютар (памочнік-намеснік) біскупа В. Пратасевіча (1574-81). Біскуп віленскі (1581-91), атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сррдкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582-84 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар. Пасля смерці Стафана Баторыя на элекцыйным сейме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Ю. Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596-97 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Спасылкі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.