Самалі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Fry1989 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
|назва па-свойму=
|назва па-свойму=
|назва па-беларуску=Самалі
|назва па-беларуску=Самалі
|герб=
|герб=Coat of arms of Somalia.png
|сцяг=
|сцяг=Flag of Somalia.svg
|дэвіз=
|дэвіз=
|месца=Somalia in its region (claimed).svg
|месца=Somalia in its region (claimed).svg

Версія ад 06:19, 3 чэрвеня 2012

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы самалійская і арабская
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта самалійскі шылінг
Інтэрнэт-дамен .so
Код ISO (Alpha-2) SO
Код ISO (Alpha-3) SOM
Код МАК SOM
Тэлефонны код +252
Часавыя паясы UTC+03:00 і Africa/Mogadishu[d][2]

Самалі́, Самалійская Рэспубліка — краіна ва ўсходняй частцы Афрыкі, размешчана на Самалійскім паўвостраве. Мае выхад да Індыйскага акіяну. На паўночным захадзе мяжуе з Джыбуці, на захадзе з Эфіопіяй, на паўднёвым захадзе з Кеніяй.

У выніку грамадзянскай вайны паўночная частка краіны ў 1991 абвясціла незалежнасць пад назвай Самаліленд, іншая частка аддзялілася пад назвай Пунтленд. На тэрыторыю Самалі былі ўведзены замежныя міратворчыя сілы.

Гісторыя

Чалавек насяляе тэрыторыю сучаснага Самалі з часоў палеаліту. З VII ст. да н.э. Самалі ў зоне ўплыву араба-мусульманскай цывілізацыі, паступова тут пашыраўся іслам. На ўзбярэжжы ўзніклі буйныя гарады Барбара, Магадыша, Бараўэ, Марка і інш. Унутраныя раёны насялялі шматлікія плямёны самалі, якія не мелі ўстойлівых дзяржаўных утварэнняў. З канца XV ст. ў Самалі праніклі партугальцы, якія падпарадкавалі прыбярэжныя гарады. У XVII ст. іх выгналі туркі, якія сталі кантраляваць гарады на поўначы Самалі; поўдзень Самалі ўвайшоў у сфееру ўплыву Амана. У выніку каланіяльнай экспансіі ў канцы XIX ст. тэрыторыя рассялення самалійскіх плямён падзелена на некалькі частак: паўночныя раёны адышлі да Вялікабрытаніі як пратэктарат Самалілэнд, паўднёвыя і ўсходнія — да Італіі як Італьянскае Самалі, заходнія раёны (Агадэн) — Эфіопіі. У 2-ю сусветную вайну Італьянскае Самалі ў 1941 г. акупіравана брытанскай арміяй. У 1949 г. ААН перадала былое Італьянскае Самалі пад апеку Італіі на 10 гадоў. 21 чэрвеня 1960 г. абвешчана незалежнасць Самалілэнда, 1 ліпеня 1960 г. — Італьянскага Самалі; у той жа дзень абое Самалі аб’яднаны ў адзіную Самалійскую Рэспубліку. Унутранае становішча дзяржавы было нестабільнае. Пасля забойства першага прэзідэнта А.А.Шэрмарка (1969 г.) уладу захапілі ваенныя на чале з генералам М.С.Барэ, які ўзначаліў Вярхоўны рэвалюцыйны савет; была абвешчана Самалійская Дэмакратычная Рэспубліка. Урад Барэ абвясціў курс на пабудову сацыялізму: нацыяналізаваны банкі, буйныя прадпрыемствы, праведзены іншыя захады сацыялістычнага характару, наладжаны цесныя сувязі з СССР. Адзінай дазволенай партыяй стала створаная ў 1976 г. Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя на чале з Барэ. Вайна 1977 – 1978 гг. з Эфіопіяй за правінцыю Агадэн, у якой СССР падтрымаў Эфіопію, прывяла да разрыву з СССР і пераарыентацыі Самалі на ЗША.

Пагаршэнне эканамічнага становішча Самалі разам з абвастрэннем міжплемянных супярэчнасцей прывяло ў канцы 1980-х г. да ўзброенных выступленняў супраць рэжыму Барэ, які ў 1991 г. быў вымушаны пакінуць краіну. Самалі стала арэнай барацьбы ўзброеных груповак (Самалійскі нацыянальны альянс, Самалійскі альянс выратавання і інш.) за ўладу.

Сімволіка

Вядомыя асобы


Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA

  1. а б https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Somalia;4169147.html
  2. а б в https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa