Блакітніца алексіс: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
др r2.7.2) (робат дадаў: cy:Glesyn ôl-adain werdd |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
[[be-x-old:Блакітніца алексіс]] |
[[be-x-old:Блакітніца алексіс]] |
||
[[cy:Glesyn ôl-adain werdd]] |
|||
[[da:Kløverblåfugl]] |
[[da:Kløverblåfugl]] |
||
[[de:Alexis-Bläuling]] |
[[de:Alexis-Bläuling]] |
Версія ад 10:44, 4 чэрвеня 2012
Блакітніца алексіс | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
Царства: | Жывёлы | |||||
Тып: | Членістаногія | |||||
Клас: | Насякомыя | |||||
Атрад: | Лускакрылыя | |||||
Сямейства: | Блакітніцы | |||||
Род: | Блакітніцы | |||||
Від: | Блакітніца алексіс | |||||
Навуковая назва | ||||||
Glaucopsyche alexis Poda, 1761 | ||||||
|
Блакітніца алексіс (Glaucopsyche alexis) — від матылькоў сямейства блакітніц.
Матылёк сярэдніх памераў, даўжыня пярэдняга крыла складае 15-18 мм. Самец зверху блакітны з цёмнай аблямоўкай па боку крыла, самка бурая са слабым блакітнаватым напыленнем ля асновы крылаў. Знізу крылы шэрыя або светла-шэра-бурыя, пярэднія нясуць шэраг дугападобна размешчаных буйных чорных плям, абрамленых белым, слаба прыкметная сярэдняя пляма, заднія - драбнейшыя такія ж плямы і бірузовае напыленне ля асновы.
Распаўсюджана ва ўмеранай зоне Еўразіі. У Беларусі сустракаецца вельмі лакальна. Вядомы па нешматлікіх знаходках у Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.
Месцапражыванні: лугі, паляны і ўскраіны лісцёвых лясоў, сухія рэдкалессі і пусткі.
На працягу года развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Вусені жывяцца лісцем і кветкамі чыны лугавой, люцэрны, донніка лекавага, мышынага гарошку і іншых бабовых. Вядома, што вусені кантактуюць з рознымі відамі мурашак (роды Myrmica, Formica, Lasius і інш.). Зімуе ў фазе кукалкі, радзей - вусеня.
Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Германіі, Швецыі.
Спасылкі
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |