Крамянецкі калегіум: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6: Радок 6:


== Гімназія ==
== Гімназія ==
[[File:Kremenets cropped.jpg|thumb|Крамянецкі батанічны сад у пачатку XIX ст.]]
У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, Тадэвуш Чацкі разам з Гуга Калантаем на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: ніжэйшага (4 класа з годам навучання ў кожным класе) і вышэйшага (3 курсы з двума гадамі навучання ў кожным). У ніжэйшых класах выкладаліся пераважна мовы, у вышэйшых — матэматычныя і юрыдычныя навукі, славеснасць.
У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, Тадэвуш Чацкі разам з Гуга Калантаем на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: ніжэйшага (4 класа з годам навучання ў кожным класе) і вышэйшага (3 курсы з двума гадамі навучання ў кожным). У ніжэйшых класах выкладаліся пераважна мовы, у вышэйшых — матэматычныя і юрыдычныя навукі, славеснасць.



Версія ад 18:18, 6 чэрвеня 2012

Комплекс Крамянецкага калегіума

Крамянецкі калегіум, пазней Крамянецкая гімназія, Валынская гімназія вышэйшых навук, Вышэйшы Валынскі ліцэй, Крамянецка-Валынскі ліцэй — навучальная ўстанова пры кляштары езуітаў у Крамянцы. Існавала у 1743—1773 як калегіум, у 1803—1819 — як гімназія, у 1819—1833 — як ліцэй. Пасля закрыцця была ​​адноўлена ў XX ст. за польскім часам.

Калегіум

Пабудаваны коштам Вішнявецкіх ў 1731—1743 гадах. Архітэктурны комплекс складаўся з касцёла, келляў і двух навучальных карпусоў. Езуіты прысвяцілі касцёл заснавальніку ордэна Ігнацію Лайолу і Станіславу Костцы. У калегіуме вялася падрыхтоўка настаўнікаў для езуіцкіх школ. У 1773 годзе паводле буды Папы Клімента XIV ордэн езуітаў быў скасаваны, а калегіум зачынены. Пазней у памяшканнях калегіума працавала падакруговая, а з 1783 акруговая свецкія школы.

Гімназія

Крамянецкі батанічны сад у пачатку XIX ст.

У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, Тадэвуш Чацкі разам з Гуга Калантаем на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: ніжэйшага (4 класа з годам навучання ў кожным класе) і вышэйшага (3 курсы з двума гадамі навучання ў кожным). У ніжэйшых класах выкладаліся пераважна мовы, у вышэйшых — матэматычныя і юрыдычныя навукі, славеснасць.

У 1806, па запрашэнні Чацкага, ў калегіум прыехаў ірландскі садоўнік Дыянісій Макклер і пры ўдзеле прафесара В. Бесера заклаў парк і батанічны сад. У садзе былі сабраныя 8350 раслін розных відаў, іх насення і тронкі мог бясплатна атрымаць любы.

Ад 1807 года ў гімназіі рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Аляксандраўскі.

Ліцэй

У 1819 гімназія перайменавана ў ліцэй з захаваннем праграмы навучання. Паводле задумы Т. Чацкага, ліцэй у Крамянцы меў стацца навучальнай установай універсітэцкага ўзроўню — «Валынскімі Афінамі». Адмыслова была куплена ў Варшаве асабістая бібліятэка апошняга караля і вял.кн. Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Бібліятэка пастаянна папаўнялася; да 1831 году ў ёй налічвалася ужо 34 378 тамоў. На ахвяраванні мецэнатаў куплены нумізматычны кабінет, калекцыя мінералаў, абсталяванне для астранамічнай і фізічнай лабараторый. Пры ліцэі існавала ўласная метэаралагічная станцыя з сеткай метэапунктаў пры павятовых вучылішчах.

Т. Чацкі шмат зрабіў, каб прыцягнуць у ліцэй выдатных выкладчыкаў з Кракава, Вільні, Варшавы, Вены. Сярод іх — Іахім Лялевель — значны польскі навуковец і грамадскі дзеяч, Аляксандр Міцкевіч — брат паэта Адама Міцкевіча, Эўсебіюш Славацкі — бацька іншага польскага паэта Юліюша Славацкага і інш. З Аўстрыі прыехалі прафесар батанікі і заалогіі В. Бесер, правадзейны член Венскай Акадэміі мастацтваў К. Канеўскі.

Вучнямі ліцэя ў асноўным былі дзеці дробнай шляхты і мяшчан (палякі, украінцы, яўрэі). Бедныя маглі разлічваць на стыпендыю. Сярод выхаванцаў ліцэя былі будучыя літаратары Гуслаўскі, Т. Алізароўскі, Т. Падура і інш.

У 1833 за ўдзел студэнтаў ліцэя ў паўстанні 1830—1831 гадоў, паводле ўказу імператара Мікалая I, ліцэй быў ліквідаваны. Бібліятэка, нумізматычны кабінет, калекцыя карцін, гравюр і скульптур, навуковае абсталяванне было канфіскавана і перададзена зноў заснаванаму імператарскаму універсітэту Святога Уладзіміра ў Кіеве. Нават расліны з батанічнага саду вывезлі ў Кіеў. У будынках ліцэя была размешчана праваслаўная Валынская духоўная семінарыя.

За польскім часам

У пачатку 1920-х, калі Заходняя Украіна была ў складзе Польшчы, паводле ўказу Ю. Пілсудскага ў старых будынках была адкрытая комплексная навучальная ўстанова з назвай Крамянецкі ліцэй. У склад установа ўваходзілі агульнаадукацыйная школа, гімназія, сярэдняя земляробчая школа, некалькі прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, настаўніцкая семінарыя, якая была рэарганізавана пасля ў гэтак званы «педагогіум». У 1937 пры ліцэі адкрыты Музей Валынскай зямлі ім. Вілібальда Бесера. Некаторы час у навучальнай установе працаваў вядомы мастак Уладзіслаў Галімскі. У ліцэі пачыналася творчая біяграфія фотамайстра Генрыка Германовіча.

За савецкім часам

Восенню 1939 ліцэй быў зачынены, але вясной 1940 у яго будынках быў адкрыты Крамянецкі настаўніцкі інстытут, які меў чатыры факультэта. У 1950 інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны. Педагагічны інстытут у складзе прыродазнаўчага, фізіка-матэматычнага, літаратурнага і фізкультурнага факультэтаў, стаў прыцягальным цэнтрам для моладзі краю, якая імкнулася да ведаў. Крамянецкі педагагічны інстытут ўнёс важкі ўклад у развіццё адукацыі і культуры заходняга рэгіёну Украіны.

Сярод выхаванцаў КПІ вядомыя педагогі, навукоўцы, грамадскія дзеячы: супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Л. Шанскі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Украіны, доктар фізіка-матэматычных навук А. Жукоўскі, прафесар Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя М. Драгаманава Ю. Рамскі; прафесар, доктар хімічных навук, заснавальнік вучэння пра мембраны з дадатковымі функцыямі Міхаіл Брык. У КПІ пачынаў шлях у літаратуру вядомы ўкраінскі пісьменнік Барыс Харчук.

У 1969 педагагічны інстытут перавялі ў Цярнопаль (цяпер Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка), у старых будынках адкрылася педагагічнае вучылішча, якое ўзначаліў Васіль Радзько. У першы навучальны год вучылішча налічвала 180 вучняў, дзве траціны якіх вучыліся на аддзяленні падрыхтоўкі настаўнікаў працы і чарчэння, а астатнія — на аддзяленні дашкольнай выхавання.

Касцёл выкарыстоўваўся як спартыўнае памяшканне навучальнай установы.

Цяперашні час

У 1991 педвучылішча рэарганізавана ў каледж — вышэйшую навучальную ўстанову 2-га ўзроўню акрэдытацыі, які на працягу адзінаццаці гадоў рыхтаваў бакалаўраў па дашкольным выхаванні, працоўным навучанні, англійскай, нямецкай мовах, выяўленчым мастацтве, фізічнай культуры, біялогіі, музыцы.

Таксама з 1991 году ў памяшканнях комплексу колішняга калегіума адкрыта сярэдняя школа новага тыпу. З 2003 году школа носіць імя вядомага ўкраінскага пісьменніка і публіцыста Уласа Самчука.

У ліпені 2002 года рашэннем Цярнопальскага абласнога савета на базе Крамянецкага абласнога камунальнага педагагічнага каледжа ім. Т. Г. Шаўчэнкі створаны Крамянецкі абласной гуманітарна-педагагічны інстытут імя Тараса Шаўчэнкі.