Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
++ |
др Катэгорыя, interwiki |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
* Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7 |
* Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7 |
||
[[Катэгорыя:Гістарыяграфія]] |
|||
[[Category:Гісторыя]] |
|||
{{Link FA|es}} |
|||
[[bn:ইতিহাস লিখনধারা]] |
|||
[[ca:Historiografia]] |
|||
[[cs:Historiografie]] |
|||
[[de:Historiographie]] |
|||
[[en:Historiography]] |
|||
[[es:Historiografía]] |
|||
[[eo:Historiografio]] |
|||
[[fr:Historiographie]] |
|||
[[hr:Historiografija]] |
|||
[[id:Historiografi]] |
|||
[[it:Storiografia]] |
|||
[[he:היסטוריוגרפיה]] |
|||
[[ka:ისტორიოგრაფია]] |
|||
[[lb:Historiographie]] |
|||
[[lt:Istoriografija]] |
|||
[[hu:Történettudomány]] |
|||
[[nl:Geschiedschrijving]] |
|||
[[ja:史学史]] |
|||
[[no:Historiografi]] |
|||
[[pl:Historiografia]] |
|||
[[pt:Historiografia]] |
|||
[[ro:Istoriografie]] |
|||
[[ru:Историография]] |
|||
[[simple:Historiography]] |
|||
[[sk:Historiografia (dejepisectvo)]] |
|||
[[sv:Historiografi]] |
|||
[[tl:Historiograpiya]] |
|||
[[uk:Історіографія]] |
|||
[[vec:Storiografia]] |
|||
[[zh:史学史]] |
Версія ад 15:36, 14 студзеня 2008
Шаблон:Вызнч (ад грэч. словаў, што азнач. "апавяданне аб мінулым" і "пішу", літар. "апісанне чагосьці", "пісьмовае апавяданне аб мінулым"): навуковая дысцыпліна, якая вывучае працэс назапашвання ведаў аб развіцці чалавечага грамадства (гістарычных ведаў) і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды (погляды розных сацыяльных груп) на гістарычныя з’явы, разглядае працэс паходжання і развіцця метадаў гістарычнага даследавання. Іначай: гісторыя гістарычнай навукі.
Таксама: сукупнасць даследванняў, прысвечаных гісторыі асобных народаў ці дзяржаў, пэўнай тэмы ці гістарычнай эпохі (напр., гістарыяграфія Другой сусветнай вайны або сярэдніх вякоў) або сукупнасць прац, якія маюць унутранае адзінства у сацыяльных, тэарэтыка-метадалагічных ці нацыянальных адносінах (напр., французская гістарыяграфія, марксісцкая гістарыяграфія). Сучаснае вызначэнне гістарыяграфіі існуе з пачатку 20 ст., а раней гістарыяграфіяй і гістарыёграфамі называлі гістарычную навуку і гісторыкаў наогул. Так, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёграфа, якое прысвойвалася вядомым навукоўцам і пісьменнікам (такім, як Г. Ф. Мілер, М. М. Шчарбатаў, М. М. Карамзін).Падобную пасаду займаў нямецкі гісторык Л. Ранке.
Гістарыяграфія ўключае два асноўныя кірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
Выдзяляюцца пяць асноўных крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны: 1) значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў; 2) фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў; 3) падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі; 4) стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі; 5) фармаванне асаблівай навуковай лексікі.
Крыніцы
- Марчанка І. Я. Гістарыяграфія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.496,497.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7