Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Шляхціч
| беларускае імя = Баляслаў Аскерка
| поўнае імя =
| арыгінальнае імя =
| партрэт =Balasłaŭ Askierka. Баляслаў Аскерка.jpg
| шырыня партрэта =
| подпіс =
| герб= POL COA Oskierka.svg
| шырыня герба =
| подпіс герба= [[Герб «Мурдэліа»]]


<!-- ІНФАРМАЦЫЯ АБ ТЫТУЛАХ -->

| тытул =[[Мазырскі павятовы маршалак]]
| парадак =
| перыядпачатак =[[1862]]
| перыядканец =[[1863]]
| перыяд праўлення =
| папярэднік =
| пераемнік =


| дата нараджэння =[[1822]]
| месца нараджэння = [[Вадовічы]], [[Рэчыцкага павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| дата смерці = 30.12.1896
| месца смерці =[[Варшава]]
| пахаваны = [[Павазкоўскія могілкі]]
| пахаваная =
| род =[[Аскеркі]]
| бацька =[[Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка]]
| маці = Францішка Янаўна [[Яленская|Яленскай]]
| муж =
| жонка =
| дзеці =
| рэлігія =
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons =
| Rodovid=
}}
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] 1862–1863, удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] 1862–1863, удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].



Версія ад 19:44, 7 чэрвеня 2012

Баляслаў Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Мазырскі павятовы маршалак
1862 — 1863

Нараджэнне 1822
Вадовічы, Рэчыцкага павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць 30 снежня 1896(1896-12-30)
Варшава
Месца пахавання Павазкоўскія могілкі
Род Аскеркі
Бацька Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка
Маці Францішка Янаўна Яленскай
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, Вадовічы Рэчыцкага павету — 30.12.1896, Варшава), мазырскі павятовы маршалак 1862–1863, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў ВКЛ, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.

Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні Рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).

Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Этляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвізскія душы.

У 1862 быў выбраны ў Мінску на дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862–1863). Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.

Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.