Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59: Радок 59:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве]]
[[Катэгорыя:Пахаваны на Павазкоўскіх могілках]]
[[Катэгорыя:Пахаваны на Павазкоўскіх могілках]]
[[Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мазырскія]]


[[be-x-old:Баляслаў Аскерка]]
[[be-x-old:Баляслаў Аскерка]]

Версія ад 22:12, 8 чэрвеня 2012

Баляслаў Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Мазырскі павятовы маршалак
1862 — 1863
Папярэднік Геранім Геранімавіч Кеневіч (1831—1911)
Пераемнік Геранім Геранімавіч Кеневіч (1831—1911)

Нараджэнне 1822(1822)
Вадовічы, Рэчыцкага павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць 30 снежня 1896(1896-12-30)
Варшава
Месца пахавання Павазкоўскія могілкі
Род Аскеркі
Бацька Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка
Маці Францішка Янаўна Яленскай
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, Вадовічы Рэчыцкага павету — 30.12.1896, Варшава), мазырскі павятовы маршалак 1862–1863, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў ВКЛ, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.

Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні Рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).

Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Этляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвізскія душы.

У 1862 быў выбраны ў Мінску на дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862–1863). Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.

Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.

Літаратура