Мора Скоша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: cs:Moře Scotia
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: simple:Scotia Sea
Радок 37: Радок 37:
[[pt:Mar de Scotia]]
[[pt:Mar de Scotia]]
[[ru:Море Скоша]]
[[ru:Море Скоша]]
[[simple:Scotia Sea]]
[[sv:Scotiahavet]]
[[sv:Scotiahavet]]
[[uk:Море Скоша]]
[[uk:Море Скоша]]

Версія ад 07:37, 11 чэрвеня 2012

Тэрыторыя мора Скоша на карце паўднёвага паўшар'я

Мора Скоша (англ.: Scotia Sea) — міжастраўное мора паміж астравамі Паўднёвая Георгія, Паўднёвымі Сандвічавымі і Паўднёвымі Аркнейскімі. Вялікая яго частка ляжыць у межах Атлантычнага акіяна, меншая — у межах Паўднёвага акіяна. На захадзе злучаецца пралівам Дрэйка з Ціхім акіянам. Плошча звыш 1,3 млн. км². Глыбіні перавышаюць 5 тысяч метраў. З'яўляецца найглыбейшым па сярэдняй глыбіні морам у міры. Максімальная глыбіня 6022 м. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ад 6 °C да -1 °C. Салёнасць каля 34. У асноўным знаходзіцца ў субпалярных шыротах. Воды ўмераных шырот пануюць толькі ў яго паўночна заходняй частцы, у сярэдняй — пераважаюць паўднёвыя палярныя воды Антарктычнай цыркумпалярнай плыні, а ў паўднёваўсходнюю частку з поўдня паступае яшчэ халаднейшая вада з мора Уэдзела. Над морам пануюць моцныя заходнія вятры, часта здараюцца штормы. З'яўляецца адным з галоўных раёнаў зараджэння антарктычных айсбергаў, таму яны тут вельмі частыя.

У моры велізарная колькасць крыля, якая служыць ежай для рыб, марскіх птушак і вусатых кітоў. Развіта рыбная здабыча. Названа ў 1932 годзе па назве экспедыцыйнага судна «Скотыя» шатландскай антарктычнай экспедыцыі У. Бруса.