Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1: Радок 1:
[[File:Belarusian library London.jpg|thumb|Беларуская бібліятэка ў Лондане]]
[[File:Belarusian library London.jpg|thumb|Беларуская бібліятэка ў Лондане]]
'''Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны''' ў [[Лондан]]е — грамадска-культурны асяродак, які ў 1979 атрымаў статус «незалежнай навукова-харытатыўнай установы» і з'яўляецца «ўласнасцю ўсіх беларусаў».

Адчынена для ўсіх, хто цікавіцца беларусістыкай незалежна ад іх нацыянальнасці. Аб'ядноўвае беларускіх эмігрантаў і англійскіх навукоўцаў-беларусістаў. Існуе пераважна на добраахвотныя ахвяраванні, на працэнты ад іх укладаў у банк.

Радок 6: Радок 6:
Аснову бібліятэкі склалі прыватныя зборы беларускіх святароў [[Ч. Сіповіч]]а і [[Леў Гарошка|Л. Гарошкі]], якія пераехалі ў Лондан адпаведна з Рыма (1948) і Парыжа (1958). Яе афіцыйнае адкрыццё ў асобным будынку (Холдэн роуд, 37, раён Фінчлі) адбылося [[15 мая]] [[1971]] (мемарыяльную дошку адкрыў прафесар славянскай філалогіі Оксфардскага ўніверсітэта Р. Оці).

Бібліятэка і музей займаюць 8 пакояў, у якіх захоўваюцца каля 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў. Сярод іх фрагмент першай кнігі «Царствы» [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]], куплены на аукцыёне бібліятэкі С. Дзягілева ў Монтэ-Карла, [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1588]], рэдкія беларускія выданні, надрукаваныя ў Куцейне, Вільні і Супраслі, першадрукі зборнікаў [[М. Багдановіч]]а, [[К. Буйло]], М. Гарэцкага, Я. Купалы, М. Танка, Ядвігіна Ш. і іншых беларускіх пісьменнікаў, першавыданні прац гісторыкаў А. Гваньіні, А. Каяловіча і інш., творы эмігранцкіх аўтараў. У калекцыі рукапісаў аўтографы Я. Коласа, Я. Купалы (паэма «Курган»), 24 беларускамоўныя дакументы 1499—1682. Асобна зберагаюцца архівы Пінскага праваслаўнага духоўнага праўлення (каля тысячы дакументаў), кампазітара М. Куліковіча-Шчаглова, калекцыя старых карт. У музейных пакоях экспануюцца ўзоры беларускага народнага ткацтва і вышыўкі, 2 слуцкія паясы і сшыты з паясоў арнат, сельскагаспадарчыя і хатнія прылады, калекцыя манет ВКЛ і інш. Вывешаны жывапісныя і графічныя работы К. Каганца, Б. Малкіна, П. Сергіевіча, мастакоў-эмігрантаў В. Жаўняровіча, П. Мірановіча, М. Наўмовіча, М. Паўлюкоўскага, М. Саўкі-Міхальскага і інш.
Бібліятэка і музей займаюць 8 пакояў, у якіх захоўваюцца каля 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў. Сярод іх фрагмент першай кнігі «Царствы» [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]], куплены на аукцыёне бібліятэкі С. Дзягілева ў Монтэ-Карла, [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1588]], рэдкія беларускія выданні, надрукаваныя ў Куцейне, Вільні і Супраслі, першадрукі зборнікаў [[М. Багдановіч]]а, [[К. Буйло]], М. Гарэцкага, Я. Купалы, М. Танка, Ядвігіна Ш. і іншых беларускіх пісьменнікаў, першавыданні прац гісторыкаў А. Гваньіні, А. Каяловіча і інш., творы эмігранцкіх аўтараў. У калекцыі рукапісаў аўтографы Я. Коласа, Я. Купалы (паэма «[[Курган, паэма|Курган]]»), 24 беларускамоўныя дакументы 1499—1682. Асобна зберагаюцца архівы Пінскага праваслаўнага духоўнага праўлення (каля тысячы дакументаў), кампазітара М. Куліковіча-Шчаглова, калекцыя старых карт. У музейных пакоях экспануюцца ўзоры беларускага народнага ткацтва і вышыўкі, 2 слуцкія паясы і сшыты з паясоў арнат, сельскагаспадарчыя і хатнія прылады, калекцыя манет ВКЛ і інш. Вывешаны жывапісныя і графічныя работы К. Каганца, Б. Малкіна, П. Сергіевіча, мастакоў-эмігрантаў В. Жаўняровіча, П. Мірановіча, М. Наўмовіча, М. Паўлюкоўскага, М. Саўкі-Міхальскага і інш.

Бібліятэка вядзе выдавецкую дзейнасць («Пантыфікальная літургія» XVII ст., зборнік вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна і 3. Бядулі ў арыгінале і англійскім перакладзе і інш.), праводзіць навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя юбілеям дзеячаў беларускай культуры (Я. Купала і Я. Колас, Ф. Скарына, В. Ластоўскі, I. і А. Луцкевічы), праблемам гістарычнай спадчыны, рэлігійнага жыцця, арганізуе штогадовыя курсы лекцый па беларусазнаўству, сустрэчы з гасцямі з Беларусі, вечары паэзіі. 3 асяродкам цесна супрацоўнічае Англа-беларускае таварыства.

Радок 13: Радок 13:

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 425—449.
* Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 425—449.
* Мальдзіс А. Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны // ЭГБ у 6 т. Т. 1. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 367—368.
* Мальдзіс А. Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны // ЭГБ у 6 т. Т. 1. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 367—368.
* Picarda G.The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum. — London, 1971.
* Picarda G.The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum. — London, 1971.
* The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum, 1971—1991. — London, 1991.
* The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum, 1971—1991. — London, 1991.

[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Вялікабрытаніі]]

Версія ад 14:53, 13 чэрвеня 2012

Беларуская бібліятэка ў Лондане

Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане — грамадска-культурны асяродак, які ў 1979 атрымаў статус «незалежнай навукова-харытатыўнай установы» і з'яўляецца «ўласнасцю ўсіх беларусаў».

Адчынена для ўсіх, хто цікавіцца беларусістыкай незалежна ад іх нацыянальнасці. Аб'ядноўвае беларускіх эмігрантаў і англійскіх навукоўцаў-беларусістаў. Існуе пераважна на добраахвотныя ахвяраванні, на працэнты ад іх укладаў у банк.

Аснову бібліятэкі склалі прыватныя зборы беларускіх святароў Ч. Сіповіча і Л. Гарошкі, якія пераехалі ў Лондан адпаведна з Рыма (1948) і Парыжа (1958). Яе афіцыйнае адкрыццё ў асобным будынку (Холдэн роуд, 37, раён Фінчлі) адбылося 15 мая 1971 (мемарыяльную дошку адкрыў прафесар славянскай філалогіі Оксфардскага ўніверсітэта Р. Оці).

Бібліятэка і музей займаюць 8 пакояў, у якіх захоўваюцца каля 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў. Сярод іх фрагмент першай кнігі «Царствы» Ф. Скарыны, куплены на аукцыёне бібліятэкі С. Дзягілева ў Монтэ-Карла, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, рэдкія беларускія выданні, надрукаваныя ў Куцейне, Вільні і Супраслі, першадрукі зборнікаў М. Багдановіча, К. Буйло, М. Гарэцкага, Я. Купалы, М. Танка, Ядвігіна Ш. і іншых беларускіх пісьменнікаў, першавыданні прац гісторыкаў А. Гваньіні, А. Каяловіча і інш., творы эмігранцкіх аўтараў. У калекцыі рукапісаў аўтографы Я. Коласа, Я. Купалы (паэма «Курган»), 24 беларускамоўныя дакументы 1499—1682. Асобна зберагаюцца архівы Пінскага праваслаўнага духоўнага праўлення (каля тысячы дакументаў), кампазітара М. Куліковіча-Шчаглова, калекцыя старых карт. У музейных пакоях экспануюцца ўзоры беларускага народнага ткацтва і вышыўкі, 2 слуцкія паясы і сшыты з паясоў арнат, сельскагаспадарчыя і хатнія прылады, калекцыя манет ВКЛ і інш. Вывешаны жывапісныя і графічныя работы К. Каганца, Б. Малкіна, П. Сергіевіча, мастакоў-эмігрантаў В. Жаўняровіча, П. Мірановіча, М. Наўмовіча, М. Паўлюкоўскага, М. Саўкі-Міхальскага і інш.

Бібліятэка вядзе выдавецкую дзейнасць («Пантыфікальная літургія» XVII ст., зборнік вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна і 3. Бядулі ў арыгінале і англійскім перакладзе і інш.), праводзіць навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя юбілеям дзеячаў беларускай культуры (Я. Купала і Я. Колас, Ф. Скарына, В. Ластоўскі, I. і А. Луцкевічы), праблемам гістарычнай спадчыны, рэлігійнага жыцця, арганізуе штогадовыя курсы лекцый па беларусазнаўству, сустрэчы з гасцямі з Беларусі, вечары паэзіі. 3 асяродкам цесна супрацоўнічае Англа-беларускае таварыства.

Узначальвае бібліятэку рада, якая складаецца з дзеячаў беларускай эміграцыі і англійскіх вучоных. Старшыня рады (з 1971) Аляксандр Надсан.

Літаратура

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 425—449.
  • Мальдзіс А. Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны // ЭГБ у 6 т. Т. 1. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 367—368.
  • Picarda G.The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum. — London, 1971.
  • The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum, 1971—1991. — London, 1991.