Экзістэнцыялізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ky:Экзистенциализм
Радок 92: Радок 92:
[[ko:실존주의]]
[[ko:실존주의]]
[[ku:Hebûnparêzî]]
[[ku:Hebûnparêzî]]
[[ky:Экзистенциализм]]
[[la:Exsistentialista]]
[[la:Exsistentialista]]
[[lt:Egzistencializmas]]
[[lt:Egzistencializmas]]

Версія ад 06:45, 25 чэрвеня 2012

Экзістэнцыялізм (фр.: existentialisme ад лац.: exsistentia - існаванне) — філасофія існавання — кірунак у філасофіі ХХ стагоддзя, акцэнтуе сваю ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Экзістэнцыялізм развіваўся паралельна з роднаснымі напрамкамі персаналізму і філасофскай антрапалогіі, ад якіх ён адрозніваецца перш за ўсё ідэяй пераадолення (а не раскрыцця) чалавекам уласнай сутнасці і вялікім акцэнтам на глыбіні эмацыйнай прыроды.

У чыстым выглядзе экзістэнцыялізм як філасофскі кірунак ніколі не існаваў. Супярэчлівасць гэтага тэрміна зыходзіць з самога зместу «экзістэнцыі», бо яна па вызначэнні індывідуальная і непаўторная, азначае перажыванні асобна ўзятага індывіда, не падобнага ні на каго.

Гэтая супярэчлівасць з'яўляецца прычынай таго, што практычна ніхто з мысляроў, прылічаных да экзістэнцыялізму, фактычна не адносіў сябе да філосафаў-экзістэнцыялістаў. Адзіным, хто выразна выяўляў сваю прыналежнасць да гэтага напрамку, быў Жан-Поль Сартр. Яго пазіцыя была выкладзена ў дакладзе «экзістэнцыялізм - гэта гуманізм», дзе ён і распачаў спробу абагульніць экзістэнцыянальныя памкненні асобных мысляроў пачатку XX стагоддзя.

Гісторыя тэрміна


Адным з першых тэрмін «экзістэнцыйная філасофія» (ням.: Existenzphilosophie) увёў Карл Ясперс у 1931 у працы «Духоўная сітуацыя часу» "Духоўная сітуацыя часу" , а ў 1938 ён вынес яго ў назву асобнай працы. У якасці заснавальніка экзістэнцыяльнай філасофіі Ясперс называе Кіркегора . У 1939 пасля смерці рускага філосафа-эмігранта Льва Шастова выходзіць яго кніга «Кіргегард і экзістэнцыйная філасофія», аднак знаёмства Шастова з творчасцю Кіркегора адбылося толькі ў 1928, калі рускі мысляр напісаў усе свае асноўныя працы. У 1943 кнігу з такой самай назвай выпускае Ота Бальноў. Тэрмін «экзістэнцыялізм» выкарыстоўвае ў назве сваёй працы Жан-Поль Сартр (фр.: L'existentialisme est un humanisme, 1946), дзе экзістэнцыялізм падзелены на рэлігійны (Карл Ясперс, Габрыэль Марсель) і атэістычны (Марцін Хайдэгер).

Гісторыя і прадстаўнікі

У Расіі экзістэнцыялізм паўстаў напярэдадні Першай сусветнай вайны 1914 -1918:

У Германіі экзістэнцыялізм паўстаў пасля Першай сусветнай вайны:

Знайшоў сваіх паслядоўнікоў у перыяд Другой сусветнай вайны 1939 -1945 у Францыі:

У 1940 -1950-я гады экзістэнцыялізм атрымаў распаўсюджанне і ў іншых еўрапейскіх краінах:

Аўстрыя:

У ЗША ідэі экзыстэнцыялізму папулярызавалі:

Вялікабрытанія: