Вялікая пячатка ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат змяніў: vep:AÜV:oiden znam
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: eo:Blazono de Usono
Радок 53: Радок 53:
[[el:Εθνόσημο των Ηνωμένων Πολιτειών]]
[[el:Εθνόσημο των Ηνωμένων Πολιτειών]]
[[en:Great Seal of the United States]]
[[en:Great Seal of the United States]]
[[eo:Granda Sigelo de Usono]]
[[eo:Blazono de Usono]]
[[es:Gran Sello de los Estados Unidos]]
[[es:Gran Sello de los Estados Unidos]]
[[et:Ameerika Ühendriikide vapp]]
[[et:Ameerika Ühendriikide vapp]]

Версія ад 01:54, 28 чэрвеня 2012

Вялікая пячатка ЗША
Зваротны бок пячаткі

Вялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — выкарыстоўваецца, каб пацвердзіць сапраўднасць дакументаў, выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі.

Апісанне

Пярэдні бок

На пярэднім баку пячаткі намаляваны белагаловы арлан, які з'яўляецца нацыянальным знакам ЗША. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, сімвалізуючы, што Злучаныя Штаты Амерыкі «жадаюць міру, але заўсёды гатовыя да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна намаляваная з 13 лісткамі і 13 аліўкамі. Галава арла звернутая ў бок аліўкавай галіны, што азначае большую перавагу міру, а не вайне. У дзюбае арол трымае скрутак з надпісам на лацінскай «E Pluribus Unum», што перакладаецца як «са шматлікіх — адзін». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаныя ў шэрагах 1-4-3-4-1, фармуючы шасціканцовую зорку. На грудзях ў арла шчыт з 13 чырвонымі і белымі палосамі і 50 зоркамі на сінім фоне.

Зваротны бок

На зваротным боку пячаткі намаляваная няскончаная піраміда, вяршыню якой вянчае вока ў трыкутніку. Піраміда складаецца з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуючы 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Конэкцікут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пэнсільванію, Дэлавэр, Вірджынію, Мэрылэнд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні нанесеная дата 1776 рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды азначае «Вока Провіды». Надпіс «Annuit C?ptis» азначае «яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, размешчаная на скрутку пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».

Спіс усіх элементаў лікам трынаццаць

  • 13 зорак
  • 13 палос
  • 13 стрэл у лапе арла
  • 13 аліўкавых лісткоў
  • 13 маслінаў на галіне
  • 13 цагляных узроўняў піраміды

Цікавыя факты

долар ЗША

«Вялікая пячатка ЗША» з 1935 года размешчаная на адваротным боку банкноты $1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, зправа — пярэдняга боку.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link GA