Себасцьяна дэль П’ёмба: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Себасцьяна Лучані''' (італ. Sebastiano Luciani, 1485?, Венецыя - 21 чэрвеня 1547, Рым), больш вядо...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:39, 29 чэрвеня 2012

Себасцьяна Лучані (італ. Sebastiano Luciani, 1485?, Венецыя - 21 чэрвеня 1547, Рым), больш вядомы як Себасцьяна дэль П'ёмба (італ. Sebastiano del Piombo - «свінцовы Себасцьян») — італьянскі жывапісец, прадстаўнік венецыянскай школы.

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў Венецыі прыблізна ў 1485. Быў вучнем Джавані Беліні. У ранніх творах П'ёмба адчуваецца ўплыў Джарджонэ і Тыцыяна. У 1511 годзе мастак пераязджае ў Рым, дзе збліжаецца з Рафаэлем. Яго працы набываюць строгасць, робяцца больш ураўнаважанымі, але пры гэтым не губляюць венецыянскі каларыт. Пасля 1515, карціны Себасцьяна дэль П'ёмба знаходзяць драматычную афарбоўку, гэта звязана з уплывам Мікеланджэла, якое той аказвае на венецыянцаў. У якасці ілюстрацыі можна паказаць карціну «Уваскрашэнне Лазара», напісаную з 1517 па 1519 гады. Работы мастака, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, адрозніваюцца змрочнай суровасцю вобразнага ладу (напрыклад, карціна «Нясенне крыжа»), якая сведчыць пра крызіс мастацкіх прынцыпаў Высокага Адраджэння. Себасцьяна дэль П'ёмба належаць партрэты многіх яго вядомых сучаснікаў (Хрыстафор Калумб, папа Клімент VII, Джулія Ганзага, П'етра Арэціна і інш.) Яго біяграфію напісаў Джорджа Вазары.