Юзаф Адрыян Масальскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Юзэф Адрыян Масальскі |
||
Радок 79: | Радок 79: | ||
[[Катэгорыя:Старосты вісліцкія]] |
[[Катэгорыя:Старосты вісліцкія]] |
||
[[be-x-old:Юзэф Адрыян Масальскі]] |
|||
[[pl:Józef Adrian Massalski]] |
[[pl:Józef Adrian Massalski]] |
Версія ад 15:53, 3 ліпеня 2012
Юзаф Адрыян Масальскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Міхал Сапега | ||||||
Пераемнік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Юзаф Масальскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1726 | ||||||
Смерць |
6 чэрвеня 1765 Варшава |
||||||
Род | Масальскія | ||||||
Бацька | Міхал Юзаф Масальскі | ||||||
Маці | Францішка Агінская | ||||||
Жонка | Антаніна Радзівіл | ||||||
Дзеці | Алена Апалонія, Ксаверы | ||||||
Узнагароды |
Юзаф Адрыян МАСАЛЬСКІ (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Староста гарадзенскі (з 1748), бержніцкі, лаздзейскі (з 1756), прапойскі, вісліцкі, падскарбі надворны ВКЛ з 1754; падпалкоўнік пяцігорскі, генерал-маёр (1754). Пасол на соймы 1744, 1750, 1752 (яго маршалак), 1756, 1758, 1760, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1748 (яго маршалак). Кавалер ордэна Белага Арла (1761). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфармавання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, але заўчасная смерць перарвала яго кар'еру.
Сям'я
Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага. Меў братоў Ігнацыя Якуба, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна. Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай Радзівіл (1730-1764), дачкой крайчага ВКЛ Марціна Мікалая Радзівіла. Пакінуў сына Ксаверыя (каля 1760 - 1787) і дачку Алену Апалонію (1763 - 1815), жонку князя дэ Лінье (de Ligne), а потым Вінцэнта Патоцкага.
Крыніцы
- Масальскі Юзаф Адрыян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.