Маўі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Новая старонка: '{{Міфалагічны персанаж | Імя = Маўі | Міфалогія = Палінезійская | Выява = Ma...' |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
==Гавайская міфалогія== |
==Гавайская міфалогія== |
||
У [[гавайцы|гавайскай]] міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні [[ |
У [[гавайцы|гавайскай]] міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні [[Хіна|Хіны]]. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння [[Гавайскія астравы|Гавайскіх астравоў]]. Аднойчы Маўі выйшаў у [[мора]] з братамі для лову [[рыбы]]. Аднак ён зачапіў сваім круком ''Манаіякалані'' марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім - іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў. |
||
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць [[Сонца]], каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй. |
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць [[Сонца]], каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй. |
||
Лічыцца, што назвы [[востраў Маўі|вострава Маўі]] і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - [[сузор'е Скарпіён]]) ідуць ад яго імя. |
Лічыцца, што назвы [[востраў Маўі|вострава Маўі]] і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - [[сузор'е Скарпіён]]) ідуць ад яго імя. |
||
==Іншыя палінезійскія паданні== |
==Іншыя палінезійскія паданні== |
Версія ад 02:26, 4 ліпеня 2012
Маўі | |
---|---|
| |
бог-дэміург | |
Міфалогія | Палінезійская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Акалана |
Маці | Хіна |
Жонка | Хіна |
Дзеці | Нанамаоа |
У іншых культурах | Сіна |
Ма́ўі (гавай. Māui) - культурны герой і малодшы бог у міфалогіі палінезійцаў.
Гавайская міфалогія
У гавайскай міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні Хіны. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння Гавайскіх астравоў. Аднойчы Маўі выйшаў у мора з братамі для лову рыбы. Аднак ён зачапіў сваім круком Манаіякалані марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім - іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў.
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць Сонца, каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй.
Лічыцца, што назвы вострава Маўі і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - сузор'е Скарпіён) ідуць ад яго імя.
Іншыя палінезійскія паданні
Таіцяне лічылі Маўі прарокам, магчыма нават жрацом. Ён навучыў людзей здабываць агонь, вырасціў першыя какосаваыя пальмы, аднойчы схапіў Сонца за промні і таксама затрымаў яго ў небе.
Маары сцвярджалі, што неданошанага Маўі яго маці кінула ў ваду. Аднак яго жыццё захавалі марскія духі. Пазней, ўжо дарослы, ён вярнуўся да яе і сваіх братоў. Дзякуючы уменню ператварацца ў птушак і звяроў Маўі быў прызнаны першым у сям'і.
Акрамя распаўсюджанага міфа аб заттрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора Паўночны востраў, ператварыў сваю лодку ў Паўднёвы востраў, здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.
Танганцы таксама лічылі Маўі лаўцом астравоў Тонга, здабытчыкам агня і нават трымальнікам Зямлі.
Паданні абб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах Палінезіі.