Свята-Троіцкая царква (Манастыр): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Троіцкая царква''' — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр. На аўтадаро...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Свята-Троіцкая царква''' — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр. На аўтадарозе Сянно-Талачын. Пабудавана у [[1890]] г. па кананічнай схеме
'''Свята-Троіцкая царква''' — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр ([[Талачынскі раён]], [[Віцебская вобласць]]). На аўтадарозе [[Сянно]]-[[Талачын]]. Пабудавана у [[1890]] г. па кананічнай схеме


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==

Версія ад 19:55, 4 ліпеня 2012

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр (Талачынскі раён, Віцебская вобласць). На аўтадарозе Сянно-Талачын. Пабудавана у 1890 г. па кананічнай схеме

Архітэктура

Мае званіцу, бабінец, асноўны аб'ём і апсіду з прыдзеламі. У агульнай кампазіцыі будынка пануе шатровая двух'ярусная званіца. У першым, квадратным у плане ярусе зроблены галоўны ўваход, другі ярус васьмігранны, прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі-галаснікамі. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным бляшаным дахам, на вяршыні якога ўзвышаецца цыбулепадобны купалок на васьмігранным драўляным барабане. Старажытнарускі каларыт архітэктуры надае будынку пластычны дэкор: аркатурныя з гіркамі падкарнізныя паясы па перыметры асноўнага аб'ёму, кілепадобныя броўкі над здвоенымі і адзінарнымі арачнымі вокнамі.

Пасля рэвалюцыі храм зачынілі. У 2000-гг. адрэстаўравалі.

Літаратура

  • Кулагін, А.М. З архітэктурнага мінулага / А.М. Кулагін // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С.43 – 45.
  • Храм во имя Святой Троицы // Храмы и приходы Витебской православной Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск, 2002. – С. 153–154.