Эдвард Грыг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: ta:எட்வர்டு கிரெய்கு
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: el:Έντβαρντ Γκριγκ
Радок 62: Радок 62:
[[da:Edvard Grieg]]
[[da:Edvard Grieg]]
[[de:Edvard Grieg]]
[[de:Edvard Grieg]]
[[el:Έντβαρντ Γκριγκ]]
[[en:Edvard Grieg]]
[[en:Edvard Grieg]]
[[eo:Edvard Grieg]]
[[eo:Edvard Grieg]]

Версія ад 01:02, 7 ліпеня 2012

Эдвард Грыг
Edvard Hagerup Grieg
Э.Грыг - нарвежскі кампазітар
Імя пры нараджэнні Эдвард Хагеруп Грыг
Род дзейнасці
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1843(1843-06-15)
Месца нараджэння Берген, Нарвегія
Дата смерці 4 верасня 1907(1907-09-04) (64 гады)
Месца смерці Берген, Нарвегія
Грамадзянства  Нарвегія
Бацька Аляксандр Грыг
Маці Гесіна Хагеруп
Жонка Ніна Хагеруп
Дзеці Аляксандра (памерла ва ўзросце 1 года ад менінгіту)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́двард Хагеруп ГРЫГ (нарв.: Edvard Hagerup Grieg; 15 чэрвеня 1843, г. Берген, Нарвегія — 4 верасня 1907) — нарвежскі кампазітар перыяду рамантызма, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор. Буйнейшы прадсгаўнік нарвежскай кампазітарскай школы. Член Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі (1872), Французскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1889), ганаррвы доктар музыкі Кембрыджскага (1893) і Оксфардскага (1906) універсітэтаў.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1858-62, клас К.Райнеке), а таксама ў Н. Гадэ і інш. Разам з кампазітарам Р. Нурдракам, які паўплываў на станаўленне яго творчай індывідуальнасці, і інш. арганізаваў міжскандынаўскае музычнае таварыства «Эўгэрпа» (1864, Капенгаген). 3 1866 жыў у Крысціяніі (Осла), сябраваў з паэгам і драматургам Б. Б'ёрнсанам, паводле п'ес якога напісаў шэраг музычна-сцэнічных твораў, у т.л. незакончаную оперу «Улаф Тругвасан», музыку да п'есы «Сігурд Крыжаносец», 1872; эскізы да оперы «Арнльут Геліне», да меладрамы для чытальніка і аркестра «Бергліёт», шмат рамансаў і песень. У 1871 заснаваў канцэртнае Музычнае таварыства (цяпер Філарманічнае таварыства). У 1880-90-я г. набыў сусветную сяаву як кампазітар, дырыжор, піяніст. У 1898 у Бергене арганізаваў І фестываль нарвежскай музыкі (праводзяцца і цяпер, з 1953 — шгогоднія фестывалі яго музыкі).

Творчасць

Творчасць Грыга фарміравалася пад уплывам нарвежскай народнай культуры. Яго творчасць глыбока нацыянальная, з рысамі нямецкага рамантызму. Майстар фартэпіяннай («Лірычныя п'есы» і інш. цыклы) і камерна-вакальнай музыкі (каля 150 рамансаў і песень). Яркі індывідуальны стыль Э.Грыга, тонкага каларыста, у многім блізкі да музыкі імпрэсіянізму. Ён па-новаму трактаваў санатную форму (струнны квартэт, 3 санаты для скрыпкі і фартэпіяна; санаты для віяланчэлі і фартэпіяна, для фартэпіяна), драматызаваў і сімфанізаваў форму варыяцый («Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» для аркестра, «Балада» для фартэпіяна і інш.) і канцэрта (канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, 1868). У шэрагу твораў увасобіў вобразы народных легенд і паданняў (2 аркестровыя сюіты з музыкай да драмы «Пер Гюнт» Г. Ібсена, 1888, 1896; фартэпіянныя п'есы «Шэсце гномаў», «Кобальд»). Апрацоўваў нарвежскія народныя мелодыі. Пад уздзеяннем фальклору скпаліся характэрныя для Э.Грыга стылістьічныя прыёмы і асаблівасці гармоніі і рытмікі. Выступаў як музычны крытык (аўтабіяграфічны нарыс «Мой першы поспех», 1905; артыкул «Моцарт і яго значэнне для сучаснасці», 1906, і інш.).

Творчасць Эдварда Грыга стала эпохай у развіцці нарвежскага мастацтва.


Спасылкі

Шаблон:Link GA