Свіязь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: ba:Ҡашҡалаҡ
др r2.7.3) (робат дадаў: ar:صواي
Радок 61: Радок 61:


[[ab:Атрышәас]]
[[ab:Атрышәас]]
[[ar:صواي]]
[[az:Fitçi-marek]]
[[az:Fitçi-marek]]
[[ba:Ҡашҡалаҡ]]
[[ba:Ҡашҡалаҡ]]

Версія ад 17:09, 7 ліпеня 2012

Свіязь

Самец і самка свіязі
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Пазваночныя
Надклас: Чатырохногія
Клас: Птушкі
Парадак: Гусепадобныя
Сямейства: Качыныя
Род: Рачныя качкі
Від: Свіязь
Навуковая назва
Anas penelope L., 1758
ITIS  175092
NCBI  8838

Свіязь (Anas penelope) — птушка з сямейства качыных.

Качка сярэдніх памераў. Даўжыня цела 44-49 см, маса да 900 г. Самца лёгка пазнаць па светла-каштанавай галаве з белаватым цемям. Спінны бок шэры, з тонкімі папярочнымі струменістымі палоскамі. Валляк ружавата-карычневы. Самка шаравата-бурая; галава, шыя, грудзі і бакі рыжаватыя. Дзюба прыкметна меншая, чым у іншых качак. У палёце добра адрозніваецца характэрным посвістам.

Пашырэнне: Паўночная Еўразія, ад Кольскага паўвострава да Камчаткі. Месцы пражывання: буйныя, зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі адкрытай вады, невялікія лясныя азёры, вялікія вокны адкрытай вады сярод балот. Гняздуецца на сырых поймавых лугах, зрэдку ў лесе, на значнай адлегласці ад вадаёма. Гнёзды будуюць на сухім месцы і заўсёды добра маскіруюць. У канцы кладкі ў гняздзе з'яўляецца даволі многа шэра-попельнага пуху. Кладка з 7-10 яек памерамі 54,6 x 38,8 мм у траўні. Корміцца пераважна воднай расліннасцю, а таксама малюскамі і насякомымі.

Пералётныя птушкі. Сустракаюцца ў час міграцый на тэрыторыі Беларусі. Вясной пралёт ідзе даволі інтэнсіўна і заканчваецца ў канцы красавіка. Ляцяць свіязі шчыльнымі чародамі і ў асноўным ноччу. Асенні пралёт у паўднёва-заходнім напрамку з верасня да сярэдзіны кастрычніка.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5