Купальнік горны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: et:Mägiarnika
др r2.7.3) (робат дадаў: ar:زهرة العطاس
Радок 87: Радок 87:
{{Link GA|fr}}
{{Link GA|fr}}


[[ar:زهرة العطاس]]
[[az:Dağlıq öküzotu]]
[[az:Dağlıq öküzotu]]
[[ca:Àrnica]]
[[ca:Àrnica]]

Версія ад 20:52, 7 ліпеня 2012

Купальнік горны

Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Кветкавыя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Астракветныя
Сямейства: Астравыя
Род: Купальнік
Від: Купальнік горны
Навуковая назва
Arnica montana L.
Арэал

ITIS  505925
NCBI  436207

Купальнік горны ці Буквіца[1] (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін рода Купальнік сямейства Астравыя.

Распаўсюджванне і экалогія

Расце на тэрыторыі Еўропы.

Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пяшчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і СССР.

Біялагічнае апісанне

Карэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.

Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.

Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўные, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лісцем.

Квітнее ў чэрвені — жніўні (у высакагор'ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.

Зноскі

  1. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

Сінонімы

  • Doronicum arnica, Desf. (1804)
  • Doronicum montanum, (L.) Lam. (1786)
  • Doronicum montanum, (L.) Lam.

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link GA