Сістэма нябесных каардынат: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
з be-x-old:Сыстэма нябесных каардынат
 
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Нябесныя каардынаты у Сістэма нябесных каардынат
(Няма розніцы)

Версія ад 23:39, 12 ліпеня 2012


Сістэма нябесных каардынатсістэма каардынат, якая выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэння месцазнаходжання астранамічных аб'ектаў на небе, або кропак на ўяўнай нябеснай сферы. Каардынаты аб'ектаў вызначаюцца дзвюмя велічынямі (або дугамі), што дае адназначнае месцазнаходжанне аб'ектаў на нябеснай сферы. Такім чынам, сістэма нябесных каардынат з'яўляецца сферычнай сістэмай каардынат, у якой трэцяя каардыната — адлегласць — часцей невядомая і не грае істотнай ролі.

Кожнай з сістэм нябесных каардынат адрозніваецца выбарам асноўнай, фундаментальнай, плоскасці і пачаткам адліку. У залежнасці з пастаўленай задачы, можа быць зручнейшым выкарыстанне пэўнай сістэмы каардынат. Найбольш часта выкарыстоўваюцца гарызантальная і экватарыяльная сітэмы каардынат. Радзей — экліптычная, галактычная і іншыя.

Глядзіце таксама

Спасылкі

Шаблон:Стаб