Камедыя (п’еса): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: be-x-old:Камэдыя (п’еса)
tagged isolated of cluster кластар3.
Радок 49: Радок 49:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с.
* Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с.

{{Ізаляваны артыкул|кластар3}}


[[Катэгорыя:П'есы Каятана Марашэўскага]]
[[Катэгорыя:П'есы Каятана Марашэўскага]]

Версія ад 11:26, 14 ліпеня 2012

Камедыя
польск.: Comedya
Выданне
Жанр morality play[d]
Аўтар Каятан Марашэўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1911
Электронная версія

«Камедыя» — п'еса Каятана Марашэўскага, упершыню пастаўленая ў 1787 годзе навучэнцамі Забельскага дамініканскага калегіума. У шэрагу з польскімі ўстаўкамі, большасць сцэн п'есы напісаны беларускай гутарковай мовай.

Гісторыя публікацыі

Упершыню рукапіс п'есы быў апісаны ў 1909 годзе ў «Русском филологическом вестнике»[1]. Поўны тэкст «Камедыі» з каментарамі быў апублікаваны У. Ператцам у 1911 годзе[2]. Вялікія вытрымкі з п'есы былі апублікаваныя Я. Карскім у газэце «Беларусь» (1920, № 100, 106—107). Скарочаны тэкст «Камедыі» надрукаваў А. Ф. Коршунаў у «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959. С. 387—403). Поўны тэкст п'есы з перакладам польскамоўнай яе часткі на беларускую мову быў змешчаны ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (Мн., 1978. С. 9—40).

Жанр

Нягледзячы на тое, што твор напісаны ў эпоху Асветніцтва, у яго аснову пакладзена контррэфармацыйная (барочная) ідэя пра ўсемагутнасць Бога і нікчэмнасць чалавека. Разам з тым, рысы асветніцкага рэалізму выразна выяўляюцца ў тых сцэнах, якія апавядаюць пра жыццё беларусай вёскі.

С. Лаўшук адзначае, што нягледзячы на тое, што сваімі выяўленчымі параметрамі «Камедыя» не месціцца ў нейкія кананічныя рамкі, у ёй на поўны голас загучалі ідэі беларускага асветніцкага рэалізму[3].

Ацэнкі

Высока ацаніў «Камедыю» Францішак Аляхновіч, які лічыў яе творам пераходным, своеасаблівым мастком ад «няхітрых даўнішніх інтэрмедый» да сапраўднай прафесійнай драматургіі ў народным духу[4]. Захоплены жывой беларускай мовай камедыі, некаторыя часткі маналогаў Дзёмкі драматург скарыстаў у сваёй п'есе «Птушка шчасця»[4].

Інакш успрымаў сацыяльную змястоўнасць п'есу Максім Гарэцкі:

Твор Марашэўскага — сапраўдная камедыя з сялянскага жыцця, хоць і ў духу ксяндзоўскай маралі і з дадаткам хрысціянскай міфалогіі. Тым часам і гэтакія найлепшыя творы не з'яўляліся ў нашай літаратуры 18-га веку такім літаратурным этапам, з якога бы шчыльна было звязана далейшае развіццё нашае слаўнае творчасці. Чаму? Таму, што гэта не была творчасць нацыянальная, звязаная з творчымі сіламі ўсяго народа і з ідэалогіяй народа, гэта была забава паноў, пагарджаўшых народнаю культураю і тою моваю, у якой народ гаварыў...[5]

Даследнік гісторыі даўняй беларускай літаратуры А. Коршунаў адзначаў, што «ў самыя змрочныя часы каталіцкай рэакцыі, насуперак асабістым жаданням аўтара, аб'ектыўна прапагандавала жывую гутарковую беларускую мову... „Камедыя“ Марашэўскага — гэта жывая бытавая замалёўка з жыцця беларускага селяніна XVIII ст., пададзеная ў рэалістычным плане»[6].

Зноскі

  1. Сычевская А. К вопросу о Мольере в польской драматической литературе XVIII ст. Русский филологический вестник. — Т. 2.
  2. Перетц В. Н. К истории польского и русского народного театра XVIII—XIX стст. Известия Отдела русского языка и словесности императорской Академии наук. — Спб., 1911. — Т. XVI, кн 3. — С. 248—319.
  3. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — С. 51. — 582 с.
  4. а б Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр. Вільня, 1924. С. 24—25
  5. Гарэцкі Максім. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 160
  6. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 386

Літаратура

  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с.