Мануіл I Камнін: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: als:Manuel I. (Byzanz) |
др r2.7.2+) (робат змяніў: el:Μανουήλ Α´ |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[cy:Manuel I Komnenos]] |
[[cy:Manuel I Komnenos]] |
||
[[de:Manuel I. (Byzanz)]] |
[[de:Manuel I. (Byzanz)]] |
||
[[el:Μανουήλ Α |
[[el:Μανουήλ Α´]] |
||
[[en:Manuel I Komnenos]] |
[[en:Manuel I Komnenos]] |
||
[[eo:Manuelo la 1-a Komneno]] |
[[eo:Manuelo la 1-a Komneno]] |
Версія ад 06:47, 17 ліпеня 2012
Мануіл I КАМНІН (~1123, Канстанцінопаль — 24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.
Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).
Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.
Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.
У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.