Метан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: jv:Metana
Радок 52: Радок 52:
[[it:Metano]]
[[it:Metano]]
[[ja:メタン]]
[[ja:メタン]]
[[jv:Metana]]
[[ka:მეთანი]]
[[ka:მეთანი]]
[[kk:Метан]]
[[kk:Метан]]

Версія ад 09:23, 22 ліпеня 2012

Метан, або балотны газ, або тэтрагідрыд вугляроду (CH4) — Найпросты прадстаўнік вуглевадародаў. Даўжыня сувязі C-H 1,09 нм.

У нармальных умовах метан – газ бяз паху і колеру. тэмпература плаўлення -182.5 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення - 161.5 градусаў Цэльсія.

Метан тэрмічна найбольш стабільны сярод вуглевадародаў. У вадзе раствараецца слаба. З кіслародам і паветрам утварае гаручыя і выбуховыя сумесі ў шырокім дыяпазоне канцэнтрацыяў. З вадой пры нізкіх тэмпературах і падвышаным ціску ўтварае газавыя гідраты.

Метан – галоўная складовая частка прыроднага газу, спадарожнага газу, рудніковага газу. На Зямлі метан утвараецца шляхам анаэробнага раскладання цэлюлозы. Метан з’яўляецца кампанентам атмасферы Юпітэра, Сатурна (і ягонага спадарожніка Тытана), Урана, Нептуна.

У прамысловасці метан атрымліваюць з прыроднага газу, спадарожных нафтавых газаў, крэкінгам нафтапрадуктаў і каксаваннем каменнага вугалю. Метан у атмасферы шахтаў пры здабычы каменнага вугалю утварае пагрозу выбуху.

Ужываюць для атрымання метанолу, фармальдэгіду, нітраметану, сажы, ацэтылену, вадароду, сінільнай кіслаты (узаемадзеяннем з аміякам), вадзянога газу і інш., а таксама як паліва.

Метан у атмасферы Зямлі адыгрывае ролю парніковага газу, і баланс утрымання Метан у атмасферы, гідрасферы і літасферы Зямлі мае істотны ўплыў на клімат.