Чалавек: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ilo:Táo
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: si:මිනිසා
Радок 177: Радок 177:
[[se:Olmmoš]]
[[se:Olmmoš]]
[[sh:Čovjek]]
[[sh:Čovjek]]
[[si:මිනිසා]]
[[simple:Human]]
[[simple:Human]]
[[sk:Človek rozumný (moderný človek)]]
[[sk:Človek rozumný (moderný človek)]]

Версія ад 16:32, 22 ліпеня 2012

Вітрувіянскі чалавек

Чалавек (лац.: Homo sapiens sapiens), найвышэйшая ступень развіцця жывых арганізмаў на Зямлі, прадстаўнік біялагічнага віду, сацыяльная істота і суб'ект гісторыі і культуры.

Характарызацыя чалавека як найвышэйшай ступені развіцця лічыцца некаторымі праявай антропацэнтрызму.

Чалавек як біялагічная істота

Мужчына і жанчына

Арганізм чалавека складаецца з вялікай колькасці разнастайных па форме, памерах і функцыях клетак. Нягледзячы на спецыялізацыю (структурныя змяненні клетачных элементаў у адпаведнасці з функцыяй, якую яны выконваюць), усе яны маюць агульны прынцып будовы (плазматычная мембрана, цытаплазма, ядро, арганоіды) і валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі жывога (абмен рэчываў і энергіі, раздражняльнасць, узбудлівасць, праводнасць, сакрэцыя, дзяленне і інш.), уключаючы падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя клеткі. Плазматычная мембрана аддзяляе клетачнае змесціва ад знешняга асяроддзя і рэгулюе паступленне ў клетку і вывядзенне з яе розных рэчываў. Арганоіды і ядро забяспечваюць жыццёвыя функцыі клеткі.

Падобныя па будове, функцыях і паходжанні клеткі фарміруюць тканкі. Па характары дзейнасці (спецыялізацыі) усе тканкі падзяляюць на чатыры групы: нервовую, мышачную, эпітэліяльную і тканкі ўнутранага асяроддзя.

3 тканак утвораны органы — анатамічна адасобленыя часткі арганізма. Органы, якія сумесна забяспечваюць выкананне адной або некалькіх функцый, аб'ядноўваюцца ў сістэмы органаў (дыхальную, крывяносную, стрававальную і інш.). 3 сістэм органаў утвораны цэласны чалавечы арганізм, які здольны процістаяць неспрыяльным уздзеянням знешняга асяроддзя, што несумяшчальны з жыццём асобнай клеткі або сістэмы.

Гл.: Прыматы, Гамініды, Генетыка, Эвалюцыя, Антрапагенез, Раса, Пол.

Паводзіны і псіхіка

У аснове паводзін і вышэйшых псіхічных працэсаў чалавека ляжыць дзейнасць кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга. Работа мозга працякае пры адначасовым удзеле абодвух паўшар'яў. Асноўная задача мозга — забяспечыць інтэграцыю сінхронных працэсаў узбуджэння і тармажэння ў розных нервовых цэнтрах.

Паводзінская дзейнасць фарміруецца з улікам навакольных абставін (успрыманне і адчуванне) і папярэдняга жыццёвага вопыту (памяць). На аснове гэтай інфармацыі адбываецца пабудова мадэлі дзеянняў (мысленне).

Надзвычай важную ролю ў паўсядзённым жыцці і творчасці адыгрывае маўленне. Дзякуючы яму робяцца магчымымі зносіны паміж людзьмі, перадача вопыту іншым пакаленням. На аснове зносін узнікае свядомасць — вышэйшая форма адлюстравання рэчаіснасці.

Сіла чалавечага інтэлекту, здольнасць абстрактна мысліць, знаходзіць неардынарныя падыходы да рашэння розных задач — усё гэта робіцца магчымым дзякуючы ўзгодненай рабоце ўсіх аддзелаў мозга, інтэграцыі бягучых працэсаў узбуджэння і тармажэння. Мозг з'яўляецца фундаментам, на аснове дзейнасці якога будуюцца ўсе псіхічныя працэсы. Яны вызначаюць паводзіны чалавека, які ажыццяўляе мэтанакіраваны кантроль над сваімі ўчынкамі і ацэньвае іх вынікі, узбагачае свае веды.

Гл.: Свядомасць, Розум, Мысленне

Чалавек як духоўная істота

Гл.: Вера, Дух, Душа, Гуманізм.

Чалавек як сацыяльная істота

Гл.: Грамадства, Культура, Цывілізацыя, Антрапасацыягенез, Чалавецтва.

Літаратура

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA