Міленіум (стадыён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міленіум''' (вал. Stadiwm y Mileniwm) — стадыён у горадзе Кардыф (Уэльс). Умяшчальнасць - больш за...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:45, 26 ліпеня 2012

Міленіум (вал. Stadiwm y Mileniwm) — стадыён у горадзе Кардыф (Уэльс). Умяшчальнасць - больш за 74 500 гледачоў. На стадыёне праводзяць свае гульні нацыянальныя зборныя Уэльса па футболе і рэгбі. Самы ўмяшчальны ў свеце крыты стадыён з натуральным траўнікам.

Стадыён быў адкрыты ў чэрвені 1999, і першая буйная падзея, праведзеная на ім — міжнародны матч саюза рэгбі 26 чэрвеня 1999 года, калі Уэльс разбіў Паўднёвую Афрыку ў таварыскай сустрэчы 29-19 перад 29 тысячамі заўзятараў зборнай. З поўнай умяшчальнасцю 74,500 гэта - трэці па велічыні стадыён на Кубку шасці нацый пасля Стад дэ Франс і Твікенхема.