Крамянецкі калегіум: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гімназія: дапаўненне
Радок 7: Радок 7:
== Гімназія ==
== Гімназія ==


У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, [[Тадэвуш Чацкі]] разам з [[Гуга Калантай|Гуга Калантаем]] на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Першым дырэктарам гімназіі быў вядомы матэматык [[Юзаф Чэх]]. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: малодшага (4 класы па году навучання ў кожным) і старшага (3 курсы па два гады ў кожным). У малодшых класах выкладаліся пераважна мовы [[Лацінская мова|лацінская]], [[польская мова|польская]], [[Руская мова|руская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]] і [[Французская мова|французская]], як другасныя дысцыпліны — [[арыфметыка]], этыка і [[геаграфія]]. На старшых курсах выкладаліся дысцыпліны як матэматычныя, таксама і філалагічныя і юрыдычныя. Вялікая колькасць дысцыплін была прычынаю моцнай спецыялізацыі, навучэнцы групамі да 50-70 чалавек запісваліся на выбраныя прадметы і такім чынам ствараліся «аддзелы», аднак дзяленне на курсы не парушалася.
У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, [[Тадэвуш Чацкі]] разам з [[Гуга Калантай|Гуга Калантаем]] на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Першым дырэктарам гімназіі быў вядомы матэматык [[Юзаф Чэх]]. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: малодшага (4 класы па году навучання ў кожным) і старшага (3 курсы па два гады ў кожным). У малодшых класах выкладаліся пераважна мовы [[Лацінская мова|лацінская]], [[польская мова|польская]], [[Руская мова|руская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]] і [[Французская мова|французская]], як другасныя дысцыпліны — [[арыфметыка]], [[этыка]] і [[геаграфія]]. На старшых курсах выкладаліся дысцыпліны як матэматычныя, таксама і філалагічныя і юрыдычныя. Вялікая колькасць дысцыплін была прычынаю моцнай спецыялізацыі, навучэнцы групамі да 50-70 чалавек запісваліся на выбраныя прадметы і такім чынам ствараліся «аддзелы», аднак дзяленне на курсы не парушалася.


[[File:Kremenets cropped.jpg|thumb|Крамянецкі батанічны сад у пачатку XIX ст.]]
[[File:Kremenets cropped.jpg|thumb|Крамянецкі батанічны сад у пачатку XIX ст.]]
Пры адкрыцці гімназіі ў яе паступіла 280 чалавек, у 1810 было ўжо 612 навучэнцаў. Сродкі гімназіі складаліся з прыбыткаў Крамянецкага староства, субсідый ўрада і ахвяраванняў польскага грамадства. Гімназія мела сваю астранамічную абсерваторыю, батанічны сад. У бібліятэцы было сабрана звыш 34 тысяч тамоў, сярод якіх — інкунабулы, пергаментныя дакументы, выданні XVI—XVII ст. У 1806 годзе, па запрашэнні Чацкага, у калегіум прыехаў ірландскі садоўнік Дыянісій МакКлер, які пры ўдзеле запрошанага ў 1808 годзе прафесара [[Вілібальд Бесер|Вілібальда Бесера]] заклаў парк батанічны сад. У садзе было сабрана 8350 раслін розных відаў, насення і тронкі бясплатна мог атрымаць кожны. З 1807 году рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Александроўскі. У 1814—1818 бібліятэкарам працаваў у будучым вядомы этнограф і фалькларыст [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]].
Пры адкрыцці гімназіі ў яе паступіла 280 чалавек, у 1810 было ўжо 612 навучэнцаў. Сродкі гімназіі складаліся з прыбыткаў Крамянецкага староства, субсідый ўрада і ахвяраванняў польскага грамадства. Гімназія мела сваю астранамічную абсерваторыю, батанічны сад. У бібліятэцы было сабрана звыш 34 тысяч тамоў, сярод якіх — [[інкунабула|інкунабулы]], пергаментныя дакументы, выданні XVI—XVII ст. У 1806 годзе, па запрашэнні Чацкага, у калегіум прыехаў ірландскі садоўнік [[Дыянісій МакКлер]], які пры ўдзеле запрошанага ў 1808 годзе прафесара [[Вілібальд Бесер|Вілібальда Бесера]] заклаў парк батанічны сад. У садзе было сабрана 8350 раслін розных відаў, насення і тронкі бясплатна мог атрымаць кожны. З 1807 году рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Александроўскі. У 1814—1818 бібліятэкарам працаваў у будучым вядомы этнограф і фалькларыст [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]].


== Ліцэй ==
== Ліцэй ==

Версія ад 15:41, 27 ліпеня 2012

Комплекс Крамянецкага калегіума

Крамянецкі калегіум, пазней Крамянецкая гімназія, Валынская гімназія вышэйшых навук, Вышэйшы Валынскі ліцэй, Крамянецка-Валынскі ліцэй — навучальная ўстанова пры кляштары езуітаў у Крамянцы. Існавала у 1743—1773 як калегіум, у 1803—1819 — як гімназія, у 1819—1833 — як ліцэй. Пасля закрыцця была ​​адноўлена ў XX ст. за польскім часам.

Калегіум

Пабудаваны коштам Вішнявецкіх ў 1731—1743 гадах. Архітэктурны комплекс складаўся з касцёла, келляў і двух навучальных карпусоў. Езуіты прысвяцілі касцёл заснавальніку ордэна Ігнацію Лайолу і Станіславу Костцы. У калегіуме вялася падрыхтоўка настаўнікаў для езуіцкіх школ. У 1773 годзе паводле буды Папы Клімента XIV ордэн езуітаў быў скасаваны, а калегіум зачынены. Пазней у памяшканнях калегіума працавала падакруговая, а з 1783 акруговая свецкія школы.

Гімназія

У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, Тадэвуш Чацкі разам з Гуга Калантаем на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Першым дырэктарам гімназіі быў вядомы матэматык Юзаф Чэх. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: малодшага (4 класы па году навучання ў кожным) і старшага (3 курсы па два гады ў кожным). У малодшых класах выкладаліся пераважна мовы лацінская, польская, руская, нямецкая і французская, як другасныя дысцыпліны — арыфметыка, этыка і геаграфія. На старшых курсах выкладаліся дысцыпліны як матэматычныя, таксама і філалагічныя і юрыдычныя. Вялікая колькасць дысцыплін была прычынаю моцнай спецыялізацыі, навучэнцы групамі да 50-70 чалавек запісваліся на выбраныя прадметы і такім чынам ствараліся «аддзелы», аднак дзяленне на курсы не парушалася.

Крамянецкі батанічны сад у пачатку XIX ст.

Пры адкрыцці гімназіі ў яе паступіла 280 чалавек, у 1810 было ўжо 612 навучэнцаў. Сродкі гімназіі складаліся з прыбыткаў Крамянецкага староства, субсідый ўрада і ахвяраванняў польскага грамадства. Гімназія мела сваю астранамічную абсерваторыю, батанічны сад. У бібліятэцы было сабрана звыш 34 тысяч тамоў, сярод якіх — інкунабулы, пергаментныя дакументы, выданні XVI—XVII ст. У 1806 годзе, па запрашэнні Чацкага, у калегіум прыехаў ірландскі садоўнік Дыянісій МакКлер, які пры ўдзеле запрошанага ў 1808 годзе прафесара Вілібальда Бесера заклаў парк батанічны сад. У садзе было сабрана 8350 раслін розных відаў, насення і тронкі бясплатна мог атрымаць кожны. З 1807 году рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Александроўскі. У 1814—1818 бібліятэкарам працаваў у будучым вядомы этнограф і фалькларыст Зарыян Даленга-Хадакоўскі.

Ліцэй

У 1819 гімназія перайменавана ў ліцэй з захаваннем праграмы навучання. Паводле задумы Т. Чацкага, ліцэй у Крамянцы меў стацца навучальнай установай універсітэцкага ўзроўню — «Валынскімі Афінамі». Адмыслова была куплена ў Варшаве асабістая бібліятэка апошняга караля і вял.кн. Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Бібліятэка пастаянна папаўнялася; да 1831 году ў ёй налічвалася ужо 34 378 тамоў. На ахвяраванні мецэнатаў куплены нумізматычны кабінет, калекцыя мінералаў, абсталяванне для астранамічнай і фізічнай лабараторый. Пры ліцэі існавала ўласная метэаралагічная станцыя з сеткай метэапунктаў пры павятовых вучылішчах.

Т. Чацкі шмат зрабіў, каб прыцягнуць у ліцэй выдатных выкладчыкаў з Кракава, Вільні, Варшавы, Вены. Сярод іх — Іахім Лялевель — значны польскі навуковец і грамадскі дзеяч, Аляксандр Міцкевіч — брат паэта Адама Міцкевіча, Эўсебіюш Славацкі — бацька іншага польскага паэта Юліюша Славацкага і інш. З Аўстрыі прыехалі прафесар батанікі і заалогіі В. Бесер, правадзейны член Венскай Акадэміі мастацтваў К. Канеўскі.

Вучнямі ліцэя ў асноўным былі дзеці дробнай шляхты і мяшчан (палякі, украінцы, яўрэі). Бедныя маглі разлічваць на стыпендыю. Сярод выхаванцаў ліцэя былі будучыя літаратары Гуслаўскі, Т. Алізароўскі, Т. Падура і інш.

У 1833 за ўдзел студэнтаў ліцэя ў паўстанні 1830—1831 гадоў, паводле ўказу імператара Мікалая I, ліцэй быў ліквідаваны. Бібліятэка, нумізматычны кабінет, калекцыя карцін, гравюр і скульптур, навуковае абсталяванне было канфіскавана і перададзена зноў заснаванаму імператарскаму універсітэту Святога Уладзіміра ў Кіеве. Нават расліны з батанічнага саду вывезлі ў Кіеў. У будынках ліцэя была размешчана праваслаўная Валынская духоўная семінарыя.

За польскім часам

У пачатку 1920-х, калі Заходняя Украіна была ў складзе Польшчы, паводле ўказу Ю. Пілсудскага ў старых будынках была адкрытая комплексная навучальная ўстанова з назвай Крамянецкі ліцэй. У склад установа ўваходзілі агульнаадукацыйная школа, гімназія, сярэдняя земляробчая школа, некалькі прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, настаўніцкая семінарыя, якая была рэарганізавана пасля ў гэтак званы «педагогіум». У 1937 пры ліцэі адкрыты Музей Валынскай зямлі ім. Вілібальда Бесера. Некаторы час у навучальнай установе працаваў вядомы мастак Уладзіслаў Галімскі. У ліцэі пачыналася творчая біяграфія фотамайстра Генрыка Германовіча.

За савецкім часам

Восенню 1939 ліцэй быў зачынены, але вясной 1940 у яго будынках быў адкрыты Крамянецкі настаўніцкі інстытут, які меў чатыры факультэта. У 1950 інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны. Педагагічны інстытут у складзе прыродазнаўчага, фізіка-матэматычнага, літаратурнага і фізкультурнага факультэтаў, стаў прыцягальным цэнтрам для моладзі краю, якая імкнулася да ведаў. Крамянецкі педагагічны інстытут ўнёс важкі ўклад у развіццё адукацыі і культуры заходняга рэгіёну Украіны.

Сярод выхаванцаў КПІ вядомыя педагогі, навукоўцы, грамадскія дзеячы: супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Л. Шанскі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Украіны, доктар фізіка-матэматычных навук А. Жукоўскі, прафесар Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя М. Драгаманава Ю. Рамскі; прафесар, доктар хімічных навук, заснавальнік вучэння пра мембраны з дадатковымі функцыямі Міхаіл Брык. У КПІ пачынаў шлях у літаратуру вядомы ўкраінскі пісьменнік Барыс Харчук.

У 1969 педагагічны інстытут перавялі ў Цярнопаль (цяпер Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка), у старых будынках адкрылася педагагічнае вучылішча, якое ўзначаліў Васіль Радзько. У першы навучальны год вучылішча налічвала 180 вучняў, дзве траціны якіх вучыліся на аддзяленні падрыхтоўкі настаўнікаў працы і чарчэння, а астатнія — на аддзяленні дашкольнай выхавання.

Касцёл выкарыстоўваўся як спартыўнае памяшканне навучальнай установы.

Цяперашні час

У 1991 педвучылішча рэарганізавана ў каледж — вышэйшую навучальную ўстанову 2-га ўзроўню акрэдытацыі, які на працягу адзінаццаці гадоў рыхтаваў бакалаўраў па дашкольным выхаванні, працоўным навучанні, англійскай, нямецкай мовах, выяўленчым мастацтве, фізічнай культуры, біялогіі, музыцы.

Таксама з 1991 году ў памяшканнях комплексу колішняга калегіума адкрыта сярэдняя школа новага тыпу. З 2003 году школа носіць імя вядомага ўкраінскага пісьменніка і публіцыста Уласа Самчука.

У ліпені 2002 года рашэннем Цярнопальскага абласнога савета на базе Крамянецкага абласнога камунальнага педагагічнага каледжа ім. Т. Г. Шаўчэнкі створаны Крамянецкі абласной гуманітарна-педагагічны інстытут імя Тараса Шаўчэнкі.

Літаратура

  • Егоров А. Д. История лицеев в России от основания до закрытия (даты, события, факты). — Иваново, 1992.
  • Егоров А. Д. Лицеи России: Опыт исторической хронологии. Кн. 1-5. — Иваново, 1993-95.