Фердынанд I Габсбург: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат змяніў: ro:Ferdinand I, Împărat al Sfântului Imperiu Roman
др clean up, replaced: Іяан → Іаан (3) using AWB (7893)
Радок 31: Радок 31:
| маці = [[Хуана Вар'ятка]]
| маці = [[Хуана Вар'ятка]]
| жонка = [[Ганна Ягелонка]]
| жонка = [[Ганна Ягелонка]]
| дзеці = [[Елізавета Габсбург|Елізавета]], [[Максіміліян II Габсбург|Максіміліян]], [[Ганна Аўстрыйская, 1528—1590|Ганна]], [[Фердынанд II, эрцгерцаг Аўстрыйскі|Фердынанд]], Марыя, Магдалена, Катарына, Элеанора, Маргарыта, Іяан, Барбара, [[Карл II, эрцгерцаг Аўстрыйскі|Карл]], Урсула, Алена, [[Іяана Аўстрыйская|Іяана]]
| дзеці = [[Елізавета Габсбург|Елізавета]], [[Максіміліян II Габсбург|Максіміліян]], [[Ганна Аўстрыйская, 1528—1590|Ганна]], [[Фердынанд II, эрцгерцаг Аўстрыйскі|Фердынанд]], Марыя, Магдалена, Катарына, Элеанора, Маргарыта, Іаан, Барбара, [[Карл II, эрцгерцаг Аўстрыйскі|Карл]], Урсула, Алена, [[Іаана Аўстрыйская|Іаана]]
| Commons = Ferdinand I, Holy Roman Emperor
| Commons = Ferdinand I, Holy Roman Emperor
| аўтограф =
| аўтограф =

Версія ад 19:12, 27 ліпеня 2012

Фердынанд I
Ferdinand I.
Сцяг імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
1556 — 1564
Папярэднік Карл V
Пераемнік Максіміліян II
Сцяг Кароль Чэхіі
24 лютага 1527 — 25 ліпеня 1564
(пад імем Фердынанд I Габсбургскі)
Папярэднік Людовік II
Пераемнік Максіміліян II
Сцяг эрцгерцаг Аўстрыі
28 красавіка 1521 — 25 ліпеня 1564

Нараджэнне 10 сакавіка 1503(1503-03-10)
Алькале-дэ-Энарэс, Іспанія
Смерць 25 ліпеня 1564(1564-07-25) (61 год)
Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Філіп I Кастыльскі
Маці Хуана Вар'ятка
Жонка Ганна Ягелонка
Дзеці Елізавета, Максіміліян, Ганна, Фердынанд, Марыя, Магдалена, Катарына, Элеанора, Маргарыта, Іаан, Барбара, Карл, Урсула, Алена, Іаана
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць арыстакрат, манарх, палітык
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 150325 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521, кароль рымлянаў з 1531, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1558.

Актыўны ўдзельнiк барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыi ў Германii, якая падрывала пазiцыi iмператарскай улады. Разам з тым, прыхiльнiк памяркоунай рэформы каталiцкай царквы, схiляўся да кампрамiсу з пратэстантамi i гусiтамi, на Трыдэнцкiм саборы (1545—1563) спрабавау дабiцца скасавання цэлiбату i надання мiранам права прычашчацца з чашы. Адзiн з iнiцыятарау заключэння Аўгсбургскага рэлiгiйнага мiру 1555.

Палітыка

Як кіраўнік Аўстрыі, Багеміі і Каралеўскай Венгрыі, Фердынанд прыняў палітыку цэнтралізацыі і, агульнага з іншымі манархамі свайго часу, будаўніцтва абсалютнай манархіі. У 1527 ён выдаў канстытуцыю для сваіх спадчынных абласцей і ўсталяваў палітыку на аўстрыйскі лад у Прэсбургу для Венгрыі, у Празе для Багеміі, і ў Браславе для Сілезіі. Апазіцыя ў тых царствах вымусіла Фердынанда саступіць незалежнасць гэтых устаноў ад назірання Аўстрыйскім урадам (1559).

У 1547 войскі Багеміі, паўсталі супраць Фердынанда пасля таго, як ён загадаў, ім выступіць супраць нямецкіх пратэстантаў. Пасля захопу Прагі з дапамогай іспанскіх сіл яго брата Карла V, ён прыняў зваротныя меры, абмяжоўваючы прывілеі гарадоў Багеміі і ўстанаўліваючы новую бюракратыю каралеўскіх службовых асоб, для кіравання гарадскімі ўладамі. Фердынанд быў выступаў супраць пераўтварэнняў. Дапамагаў каталіцкай царкве весці вайну супраць пратэстанства. Напрыклад, у 1551 ён запрасіў езуітаў у Вену, і ў 1556 у Прагу. Нарэшце, у 1561 Фердынанд аднавіў Мітраполію Прагі, якая была папярэдне ліквідаваная з-за поспеху пратэстантаў. Фердынанд памёр у Вене, пахаваны ў Празе.

Фердынанд у беларускай гісторыі

Партрэт Ганны Ягелонкі. Марцін Кобер (1595)

На венскiм кангрэсе 1515, у вынiку дыпламатычнай мiсii Мiкалая Радзiвiла (сына Мiкалая Старога), якi атрымаў за гэта тытул iмперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэшскага i вянгеpскага каpаля Уладзiслава Ягелона, унучкай Казiмipа (шлюб заключаны у 1521), i аб магчымасцi пераходу Чэхii i Венгpыi ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (15431545 i з 1553) жанаты з дачкамi Фердынанда i Ганны Ягелонкi: Лiзаветай (1526—1545) i Кацярынай (1533—1572), адным з iнiцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля разгрома Венгрыi туркамi пры Мохачы у 1526 i гiбелi свайго швагра Людовiка II Ягелона Фердынанд абраны каpалём Чэхii i Венгpыi, што выклiкала серыю грамадзянскiх войн памiж прыхiльнiкамi яго i вянгерскага магната Янаша Запольяi, таксама абранага вянгерскiм каралём i падтрыманага Польшчай. Жорстка падавiу рух за незалежнасць Чэхii, спрыяў кансалiдацыi спадчынных уладанняў аўстрыйскiх Габсбургаў у адзiны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў “сепаратысцкай” часткi беларуска-лiтоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процiвагу Польшчы. Яго паслы ў Вiльнi у 1528 адзначалi, што лiтоўскiя паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякi, апрача Канстанцiна Астрожскага, якi сiмпатызаваў Запольяi. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнiчалi ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, I. Перасветаў, якi ў 1535 быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 Iлья Астрожскi, насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставiць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турцыяй. У 15351539 у батанiчным садзе Фердынанда ў Празе працаваў Ф. Скарына, па некаторых звестках, быў яго асабiстым лекарам. Шаблон:Літ

Спасылкі

Шаблон:ПА Шаблон:ПА Шаблон:ПА Шаблон:ПА

Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі