Іван Сямёнавіч Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Lappon (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:


[[be-x-old:Іван Сапега]]
[[be-x-old:Іван Сапега]]
[[lt:Ivanas Sapiega]]
[[pl:Iwan Sapieha (zm. 1517)]]
[[pl:Iwan Sapieha (zm. 1517)]]
[[ru:Сапега, Иван Семёнович]]
[[ru:Сапега, Иван Семёнович]]

Версія ад 00:39, 30 ліпеня 2012

Іван Сямёнавіч Сапега
Іван Сямёнавіч Сапега (гравюра І. Шубелера, 1872; з партрэта 16 ст.)
Іван Сямёнавіч Сапега (гравюра І. Шубелера, 1872; з партрэта 16 ст.)
Ліс
Ліс
Дата нараджэння каля 1450
Дата смерці 4 снежня 1517(1517-12-04)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва[2]
Бацька Сямён Сапега[1]
Маці Настасся Паўшанка[d][1]
Жонка НН[d] і Альжбета з Глябовічаў[d]
Дзеці Павел Сапега, Даброхна з Сапегаў[d], Фёдар Іванавіч Сапега[d], Міхаіл Іванавіч Сапега[d], Пётр Іванавіч Сапега[d], Ганна з Сапегаў[d] і Кацярына з Сапегаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Сямёнавіч САПЕГА, Івашка САПЕЖЫЧ (~1450 — 1517) — прадстаўнік роду Сапегаў, пачынальнік яго коданьскай галіны, 2-і сын Сямёна Сапегі.

Пісар гаспадарскі Казіміра Ягелончыка з 1488 г. Пасол у Маскву (1497, 1498, 1499), у Рым у 1501 г., дзе дамогся ад папы зацвярджэння мітрапаліта Іосіфа I Балгарыновіча, там далучыўся да Фларэнтыйскай царкоўнай уніі. 3 1501 г. канцлер вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 г. пасол да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 г. — у Маскву, заключыў 6-гадовае перамір'е, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1500—1503). Маршалак гаспадарскі з 1504 г. Пасля абрання на сталец Жыгімонта Старога (1506) тытулаваўся найвышэйшым сакратаром ВКЛ. У 1505 г. зноў пасол у Маскву, аднак працягнуць тэрмін перамір'я не ўдалося. Намеснік віцебскі ў 1508—1514 (з 1511 г. ваявода). Пасол у Маскву ў 1508 г., заключыў мір, якім скончана вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1507—1508). У 1512 г. вёў перагаворы ў Польшчы з кароннай радаю пра дапамогу ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1512—1522).

Удзельнічаў у кампаніі 1514 г. пад кіраўніцтвам гетмана К. Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27.8.1514 г. і ў Аршанскай бітве (1514). Ваявода падляшскі з 1514 г. Заклаў асновы латыфундыі коданьскай лініі роду Сапегаў. У 1504 г. заснаваў мястэчка Іказнь і Іказненскі замак, збудаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Бугу каля Брэста). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Брэстчыне.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т 6. — Мн., 2001. С. 222—228.
  1. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 211. — ISBN 978-83-65880-89-5