Плазма крыві: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: hu:Vérplazma
др r2.7.2) (робат дадаў: ml:രക്ത പ്ലാസ്മ
Радок 51: Радок 51:
[[ku:Plazmaya xwînê]]
[[ku:Plazmaya xwînê]]
[[lv:Asins plazma]]
[[lv:Asins plazma]]
[[ml:രക്ത പ്ലാസ്മ]]
[[mn:Цусны сийвэн]]
[[mn:Цусны сийвэн]]
[[nds:Bloodplasma]]
[[nds:Bloodplasma]]

Версія ад 14:52, 30 ліпеня 2012

Плазма крыві (ад грэч. πλάσμα - нешта сфармаванае, створанае) — вадкая частка крыві, у якой знаходзяцца форменныя элементы. Працэнтнае ўтрыманне плазмы ў крыві складае 52-60%. Макраскапічна ўяўляе сабой аднастайную празрыстую або крыху каламутную жаўтлявую вадкасць, якая збіраецца ў верхняй частцы пасудзіны з крывёю пасля аблогі форменных элементаў. Гісталагічна плазма з'яўляецца міжклеткавым рэчывам вадкай тканкі крыві.

Плазма крыві складаецца з вады, у якой раствораны рэчывы - бялкі (7-8% ад масы плазмы) і іншыя арганічныя і мінеральныя злучэнні. Асноўнымі бялкамі плазмы з'яўляюцца альбумін - 4-5%, глабулін - 3% і фібрынаген - 0,2-0,4%. У плазме крыві раствораны таксама пажыўныя рэчывы (у прыватнасці, глюкоза і ліпіды), гармоны, вітаміны, ферменты і прамежкавыя і канчатковыя прадукты абмену рэчываў, а таксама неарганічныя іёны.

У сярэднім 1 літр плазмы чалавека змяшчае 900-910 г. вады, 65-85 г. бялку і 20 г. нізкамалекулярных злучэнняў. Шчыльнасць плазмы складае ад 1,025 да 1,029, pH - 7,34-7,43.

Шаблон:Physiology-stub

[[simple:Blood#Plasma