Насустрач: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
→У Сеціве: re-categorisation using AWB |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
* [http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12281 "Насустрач" на Kamunikat.org] |
* [http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12281 "Насустрач" на Kamunikat.org] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Беларуская літаратура]] |
[[Катэгорыя:Беларуская літаратура]] |
Версія ад 18:33, 30 ліпеня 2012
Насустрач | |
---|---|
Аўтар | Сяргей Іванавіч Законнікаў |
Жанр | публіцыстыка, эсэ |
Мова арыгінала | беларуская |
Арыгінал выдадзены | 2008 |
Серыя | Пісьменніцкая публіцыстыка |
Выдавецтва | Выдавец: Зміцер Колас |
Старонак | 340 |
ISBN | 978-985-6783-65-7 |
"Насу́страч" — кніга публіцыстычных артыкулаў Сяргея Законнікава, беларускага паэта, журналіста і грамадскага дзеяча.
Тэма і асноўная ідэя
У аснову зборніка нарысаў і эсэ пакладзены роздумы аўтара над айчыннай гісторыяй і рэаліямі сучаснага жыцця, якія публікаваліся ў перыядычным друку, выклікалі вялікую пошту, станоўчую ацэнку чытачоў.
Выкарыстоўваючы багаты фактычны матэрыял, аўтар асэнсоўвае важныя праблемы беларускага жыцця, прапагандуе станоўчы вопыт развіцця дэмакратычных еўрапейскіх дзяржаў, дзе яму даводзілася быць.
Кніга мае асветніцкую мэту — спрыяць нацыянальнаму яднанню, павышэнню агульнай і палітычнай культуры, грамадзянскай салідарнасці і актыўнасці насельніцтва Беларусі.
Кампазіцыя
Прадмову да кнігі напісаў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзім Гарэцкі.
Змест зборніка складаецца з трох частак:
- Шлях да свабоды
- Васількі — у вянок памяці
- Роздумы
Першая частка аб'ядноўвае некалькі артыкулаў, напісаных у 1996-2007 гг., яны публікаваліся ў "Абажуры", "Народнай волі", "Свабодных новостях плюс".
Другая частка змяшчае два артыкулы, прысвечаныя асобе і творчасці беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Абадва былі апублікаваны ў газеце "Народная воля".
Трэцяя частка змяшчае шмат артыкулаў і эсэ, пераважная большасць з каторых публікавалася ў аўтарскай рубрыцы С. Законнікава "Пункт гледжання" ў газеце "Свободные новости плюс".
Выдавецкія звесткі
Першае выданне кнігі адбылося ў Мінску ў 2008 г., выдавец - Зміцер Колас. Кніга аднесена да катэгорыі мастацкай літаратуры. Наклад — 1 тыс. асобнікаў.