Летнія Алімпійскія гульні 2012: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 271: Радок 271:
Пасля параду Каралева Елізавета ІІ абвясціла Алімпійскія гульні 2012 года адкрытымі. Пасля прамовы Каралевы быў узняты алімпійскі сцяг, які вынеслі чэмпіёны мінулага, а таксама кіраўнік ААН [[Пан Гі Мун]], баксёр [[Махамед Алі]] і інш.
Пасля параду Каралева Елізавета ІІ абвясціла Алімпійскія гульні 2012 года адкрытымі. Пасля прамовы Каралевы быў узняты алімпійскі сцяг, які вынеслі чэмпіёны мінулага, а таксама кіраўнік ААН [[Пан Гі Мун]], баксёр [[Махамед Алі]] і інш.


Запальваннем алімпійскага агню заняўся былы капітан зборнай Англіі па футболе [[Дэвід Бекхэм]], які даставіў яго на катары па [[Тэмза|Тэмзе]]. Па ўсім фарватэры агонь сустракалі феерверкі. Паходню Дэвід Бэкхэм перадаў [[Стывэн Рэдгрэйв|Стывэну Рэдгрэйву]], алімпійскаму чэмпіёну па акадэмічным веславанні. Алімпійскі агонь запалілі сем маладых алімпійцаў.
Запальваннем алімпійскага агню заняўся былы капітан [[Зборная Англіі па футболе|зборнай Англіі па футболе]] [[Дэвід Бекхэм]], які даставіў яго на катары па [[Тэмза|Тэмзе]]. Па ўсім фарватэры агонь сустракалі феерверкі. Паходню Дэвід Бэкхэм перадаў [[Стывен Рэдгрэйв|Стывену Рэдгрэйву]], алімпійскаму чэмпіёну па [[акадэмічнае веславанне|акадэмічным веславанні]]. Алімпійскі агонь запалілі сем маладых алімпійцаў.


Пасля запальвання агню Лондан асвяціў феерверк. Далей канцэрт даў [[Пол Макартні]], якому падпяваў стадыён.
Пасля запальвання агню Лондан асвяціў феерверк. Далей канцэрт даў [[Пол Макартні]], якому падпяваў стадыён.

Версія ад 09:31, 31 ліпеня 2012

XXX летнія Алімпійскія Гульні
Эмблема
Эмблема летніх Алімпійскіх гульняў 2012
Горад-арганізатар Лондан
Краіны-ўдзельніцы 204
Колькасць атлетаў 12 500 (ацэнкава)
Разыгрываецца медалёў 302 камплекта ў 26 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 27 ліпеня 2012
Адкрываў Лізавета II
Цырымонія закрыцця 12 жніўня 2012
Алімпійскі агонь Callum Airlie[d], Jordan Duckitt[d], Desirèe Henry[d], Katie Kirk[d], Cameron MacRitchie[d], Aidan Reynolds[d] і Adelle Tracey[d]
Алімпійская клятва Mik Basi[d], Sarah Stevenson[d] і Eric Farrell[d]
Стадыён Алімпійскі стадыён
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
← 2008
2016 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Летнія Алімпійскія гульні 2012 (афіцыйна — Гульні XXX Алімпіяды) праводзяцца ў горадзе Лондане з 27 ліпеня па 12 жніўня 2012.

Выбар горада

Алімпійскія кольцы на Таўэрскім мосце

Прыём заявак гарадоў-кандыдатаў быў завершаны 15 ліпеня 2003. Да гэтага моманту жаданне прыняць у сябе Гульні выказалі 9 гарадоў: Гавана, Стамбул, Лейпцыг, Лондан, Мадрыд, Масква, Нью-Ёрк, Парыж і Рыа-дэ-Жанэйра. 18 траўня 2004 Міжнародны алімпійскі камітэт пасля ацэнкі ўсіх пададзеных заявак абраў 5 гарадоў: Мадрыд, Масква, Нью-Ёрк, Парыж і Лондан. Кандыдатура Лондана была абрана 6 ліпеня 2005.

Лондан стаў адзіным горадам у свеце, якому Міжнародны алімпійскі камітэт тройчы давяраў права стаць сталіцай сучасных Алімпійскіх гульняў: у 1908, 1948 і 2012 гадах.

Спартыўныя аб'екты

Алімпійскі стадыён

Алімпійскі парк, які ўключае ў сябе 80-тысячны Алімпійскі стадыён, цэнтр водных відаў спорту, баскетбольную арэну, велапарк і Алімпійскую вёску, вырас на месцы сметнікаў і пустыроў. Ягоная тэрыторыя складае 306 гектараў, а пабудова заняла шэсць год. Агульны памер капіталаўкладанняў – 7 млрд фунтаў.

У межах Вялікага Лондана размяшчаецца большасць спартыўных аб'ектаў, якія падзелены на тры зоны: алімпійскую — у Алімпійскім парку, рачную — уздоўж ракі Тэмзы на ўсходзе горада, і цэнтральную — у цэнтры і на захадзе рэгіёна.

Пасля завяршэння Гульняў Алімпійскі парк ператвораць у адзін з найбуйнейшых у Еўропе гарадскіх паркаў, адна з задач якога – аднаўленне мясцовай флоры і фаўны. Алімпійскую вёску на 17 тысяч чалавек мадыфікуюць у 3600 кватэр. Спартыўныя аб'екты стануць адкрытыя для мясцовых спартклубаў і таварыстваў. Высокатэхналагічная камунікацыйная інфраструктура пяройдзе ў спадчыну новаму ўніверсітэту, які будзе спецыялізавацца на спартовай навуцы, лічбавых медыях і “зялёных” тэхналогіях.

Сімвалы

Эмблема

Лагатып мерапрыемства аўтарства Вульфа Олінса.

Талісманы

Вэнлок і Мандэвіль

Талісманы Гульняў — дзве кроплі сталі — па імені Вэнлок і Мандэвіль. Яны названыя ў гонар горада Мач-Вэнлок, у якіх прайшлі першыя спаборніцтвы накшталт Алімпійскіх гульняў, і вёскі Сток-Мандэвіль, дзе прайшлі першыя на тэрыторыі Вялікабрытаніі Паралімпійскія гульні.

Медалі

Файл:2012 Summer Olympics gold medal.jpg
Залаты алімпійскі медаль

Медалі для Алімпійскіх гульняў 2012 года маюць памеры: 85 мм у дыяметры і 7 мм у таўшчыню. Гэта адны з самых цяжкіх Алімпійскіх медалёў, якія калі-небудзь былі вырабленыя. Залаты медаль вагой каля 410 грамаў утрымлівае толькі 6 грамаў золата, астатняе — прымешкі срэбра і медзь, паведамляюць англійскія СМІ. Медалі ў Пекіне важылі каля 200 грамаў.

Дызайн медалёў распрацаваў брытанскі мастак Дэвід Уоткінс. На іх адлюстраваная грэцкая багіня перамогі Ніка. На адваротным баку - лагатып Алімпійскіх гульняў на фоне выпраменьваючых святло зорак, што адлюстроўвае дух і традыцыі Алімпіяд. Акрамя ўсяго гэтага, дызайнер змясціў на медалі выяву ракі Тэмзы.

Усяго вырабілі 4,7 тысячы алімпійскіх і паралімпійскіх медалёў. Яны атрымаліся дарагімі, бо з часу правядзення Алімпіяды ў Пекіне ў 2008 годзе цэны на золата і срэбра выраслі ў два разы.

Краіны-ўдзельніцы

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця Гульняў, Алімпійскі стадыён, Лондан

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў адбылася ў Лондане 27 ліпеня 2012 года. За пастаноўку шоу ўзяўся кінарэжысёр і прадзюсар Дэні Бойл, які даў урачыстасці назву «Востраў цудаў» (Isles of Wonder).

У аснову ўрачытасці быў пакладзены аповед пра прамысловы пераварот у Англіі ў XVIII ст., які радыкальна змяніў жыццё патрыярхальна-пастаральнае жыццё Англіі. На Алімпійскім стадыёне выраслі сапраўдныя трубы, якія пачалі дыміць. Потым было паказаныя падзеі ХІХ ст., эміграцыя, згадалі пра загінулых у Першай і Другой сусветных войнах. Гледачы пабачылі Джэймса Бонда і Каралеву Лізавету, Бонд (ці Тувія Бельскі — актор Дэніэл Крэйг) зайшоў у Букінгемскі палац, забраў Каралеву і правёў у верталёт. Каралеўскія сабачкі памахалі лапкамі. Потым і Крэйг (Бонд) і Каралева з скочылі з верталёта над стадыёнам на парашутах. Ролю каралевы ў гэты момант выканала каскадзёрка. Сама ж Елізавета II ўрачыста выйшла разам з мужам прынцам Філіпам, герцагам Эдынбургскім, з каралеўскай ложы.

Далей пачалася дзіцячая частка, у якой была прадстаўлена брытанская дзіцячая літаратура — з Гары Потэрам, Мэры Попінс і Пітэрам Пэнам, чытаннем ад Джаан Роўлінг, і перфомансам ад Роўэна Аткінсана, які выканаў партыю сінтэзатара ў алімпійскай мелодыі разам з Лонданскім сімфанічным аркестрам.

Потым арэна ператварылася ў вялікую дыскатэку, дзе прагучыла хіты брытанскай музыкі за апошнія 60 гадоў: The Beatles, Sex Pistols, The Prodigy, Эмі Уайнхаўс. Завяршыў гэты своеасаблівы музычны блок стваральнік Інтэрнэту Цім Бернерс-Лі. Гэтая частка ўрачыстасці паказвала, як Інтэрнэт можа дапамагчы шукаць людзей.

Затым распачаўся парад краін. У складзе зборных Брунея, Катара і Саудаўскай Аравіі ўпершыню паехалі спартоўкі-жанчыны, а ў каманд Бахрэйна і Катара жанчыны сталі сцяганосцамі. Парад распачала грэчаская, а завершыла брытанская зборная.

Пасля параду Каралева Елізавета ІІ абвясціла Алімпійскія гульні 2012 года адкрытымі. Пасля прамовы Каралевы быў узняты алімпійскі сцяг, які вынеслі чэмпіёны мінулага, а таксама кіраўнік ААН Пан Гі Мун, баксёр Махамед Алі і інш.

Запальваннем алімпійскага агню заняўся былы капітан зборнай Англіі па футболе Дэвід Бекхэм, які даставіў яго на катары па Тэмзе. Па ўсім фарватэры агонь сустракалі феерверкі. Паходню Дэвід Бэкхэм перадаў Стывену Рэдгрэйву, алімпійскаму чэмпіёну па акадэмічным веславанні. Алімпійскі агонь запалілі сем маладых алімпійцаў.

Пасля запальвання агню Лондан асвяціў феерверк. Далей канцэрт даў Пол Макартні, якому падпяваў стадыён.

Спаборніцтвы

 ●  Цырымонія адкрыцця  ●  Кваліфікацыя спаборніцтваў  ●  Фіналы спаборніцтваў  ●  Цырымонія закрыцця
Ліпень / Жнівень 25 26 27 28 29 30 31 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Медалі
Цырымоніі
Акадэмічнае веславанне 3 3 4 4 14
Бадмінтон 1 2 2 5
Баскетбол 1 1 2
Бокс 3 5 5 13
Барацьба 2 3 2 2 2 2 3 2 18
Веласпорт 1 1 2 2 2 1 1 1 3 2 1 1 18
Воднае пола 1 1 2
Валейбол 1 1 1 1 4
Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 2 4 4 4 16
Гандбол 1 1 2
Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 14
Конны спорт 2 1 1 2 6
Лёгкая атлетыка 3 5 7 5 4 4 5 6 8 1 47
Мастацкая гімнастыка 1 1 2
Настольны тэніс 1 1 1 1 4
Парусны спорт 2 2 2 1 1 1 1 10
Плаванне 4 4 4 4 4 4 4 4 1 1 34
Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
Скачкі на батуце 1 1 2
Сінхроннае плаванне 1 1 2
Сучаснае пяцібор'е 1 1 2
Спартыўная гімнастыка 1 1 1 1 3 3 4 14
Стральба 2 2 1 1 1 1 2 2 1 2 15
Стральба з лука 1 1 1 1 4
Тэніс 2 3 5
Трыятлон 1 1 2
Тхэквандо 2 2 2 2 8
Фехтаванне 1 1 1 1 2 1 1 1 1 10
Футбол 1 1 2
Хакей на траве 1 1 2
Цяжкая атлетыка 1 2 2 2 2 2 1 1 1 1 15
Медалі 12 14 12 15 20 18 22 24 24 18 21 17 22 16 32 15 302
Ліпень / Жнівень 25 26 27 28 29 30 31  1  2  3  4  5  6  7  8  9 10 11 12

У параўнанні з мінулымі Гульнямі адбыліся некаторыя змены ў праграме. Выканаўчы камітэт МАК упершыню дазволіў жанчынам прыняць удзел у боксе: яны спаборнічаюць у трох вагавых катэгорыях (да 51, 60 і 75 кг) па 12 спартсменак, у той час як адна мужчынская вагавая катэгорыя выключана. Так жанчыны атрымалі магчымасць выступаць ва ўсіх летніх відах спорту.

У веславанні на байдарках і каноэ па гладкай вадзе спаборніцтвы каноэ-двоек на 500 метраў сярод мужчын замененыя жаночымі спаборніцтвамі байдарак-адзіночак на 200 метраў. Таксама ўсе астатнія мужчынскія спаборніцтвы на дыстанцыі 500 метраў (байдаркі-адзіночкі, байдаркі-двойкі, каноэ-адзіночкі) скарочаныя да 200 метраў. У тэнісе, упершыню з 1924 года, пройдуць спаборніцтвы сярод змешаных пар. У парусным спорце спаборніцтвы ў класе Тарнада выключаны, а клас Інглінг заменены на Эліат. У веласпорце ўпершыню ўведзены Омніум у мужчын і жанчын, камандная гонка праследавання, камандны спрынт і кейрын у жанчын, але адменены індывідуальная гонка пераследу, гонка па ачках і мэдысан.

Таксама невялікія змены адбыліся ў гандболе: адменены турнір за 5-8 месца сярод каманд, якія прайгралі ў чвэрцьфінале. У сучасным пяцібор'і змяніўся фармат спаборніцтваў: бег і стральба аб'яднаны ў адно спаборніцтва.

Першыя ўзнагароды разыгралі стралкі. У Лондане прайшлі спаборніцтвы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м. Перамагла кітаянка І Сылін — 502,9 (399 + 103,9) бала.

Медальны залік

Пасля 38 з 302 відаў праграмы, 30 ліпеня.

 Месца  Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Сцяг Кітая Кітай 9 5 3 17
2 Сцяг ЗША ЗША 5 7 5 17
3 Сцяг Францыі Францыя 3 1 3 7
4 Сцяг КНДР Паўночная Карэя 3 0 1 4
5 Сцяг Італіі Італія 2 4 2 8
6 Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 2 2 2 6
7 Сцяг Расіі Расія 2 0 3 5
8 Сцяг Казахстана Казахстан 2 0 0 2
9 Сцяг Японіі Японія 1 4 6 11
10 Сцяг Аўстраліі Аўстралія 1 2 1 4
11 Сцяг Румыніі Румынія 1 2 0 3
12 Сцяг Бразіліі Бразілія 1 1 1 3
Сцяг Венгрыі Венгрыя 1 1 1 3
14 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1 1 0 2
15 Сцяг Украіны Украіна 1 0 2 3
16 Сцяг Грузіі Грузія 1 0 0 1
Сцяг Літвы Літва 1 0 0 1
Сцяг ПАР ПАР 1 0 0 1
19 Сцяг Калумбіі Калумбія 0 2 0 2
20 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 0 1 2 3
21 Сцяг Кубы Куба 0 1 0 1
Сцяг Германіі Германія 0 1 0 1
Сцяг Мексікі Мексіка 0 1 0 1
Сцяг Польшчы Польшча 0 1 0 1
Сцяг Тайланда Тайланд 0 1 0 1
Сцяг Тайваня Тайвань 0 1 0 1
27 Сцяг Азербайджана Азербайджан 0 0 1 1
Сцяг Бельгіі Бельгія 0 0 1 1
Сцяг Канады Канада 0 0 1 1
Сцяг Інданезіі Інданезія 0 0 1 1
Сцяг Індыі Індыя 0 0 1 1
Сцяг Малдовы Малдова 0 0 1 1
Сцяг Манголіі Манголія 0 0 1 1
Сцяг Нарвегіі Нарвегія 0 0 1 1
Сцяг Сербіі Сербія 0 0 1 1
Сцяг Славакіі Славакія 0 0 1 1
Сцяг Узбекістана Узбекістан 0 0 1 1
Разам 38 39 43 120

Зноскі

  1. Greece – 2012 Olympic Athletes. London 2012.
  2. Afghanistan – 2012 Olympic Athletes.
  3. Albania – 2012 Olympic Athletes.
  4. Algeria – 2012 Olympic Athletes.
  5. American Samoa – 2012 Olympic Athletes.
  6. Andorra – 2012 Olympic Athletes.
  7. Angola – 2012 Olympic Athletes.
  8. Antigua and Barbuda – 2012 Olympic Athletes.
  9. Argentina – 2012 Olympic Athletes.
  10. Armenia – 2012 Olympic Athletes.
  11. Aruba – 2012 Olympic Athletes.
  12. Australia – 2012 Olympic Athletes.
  13. Austria – 2012 Olympic Athletes.
  14. Azerbaijan – 2012 Olympic Athletes.
  15. Bahamas – 2012 Olympic Athletes.
  16. Bahrain – 2012 Olympic Athletes.
  17. Bangladesh – 2012 Olympic Athletes.
  18. Barbados – 2012 Olympic Athletes.
  19. Belarus – 2012 Olympic Athletes.
  20. Belgium – 2012 Olympic Athletes.
  21. Belize – 2012 Olympic Athletes.
  22. Benin – 2012 Olympic Athletes.
  23. Bermuda – 2012 Olympic Athletes.
  24. Buthan – 2012 Olympic Athletes.
  25. Bolivia – 2012 Olympic Athletes.
  26. Bosnia and Herzegovina – 2012 Olympic Athletes.
  27. Botswana – 2012 Olympic Athletes.
  28. Brazil – 2012 Olympic Athletes.
  29. Virgin Islands, British – 2012 Olympic Athletes.
  30. Brunei Darussalam – 2012 Olympic Athletes.
  31. Bulgaria – 2012 Olympic Athletes.
  32. Burkina Faso – 2012 Olympic Athletes.
  33. Burundi – 2012 Olympic Athletes.
  34. Cambodia – 2012 Olympic Athletes.
  35. Cameroon – 2012 Olympic Athletes.
  36. Canada – 2012 Olympic Athletes.
  37. Cape Verde – 2012 Olympic Athletes.
  38. Cayman Islands – 2012 Olympic Athletes.
  39. Central African Republic – 2012 Olympic Athletes.
  40. Chad – 2012 Olympic Athletes.
  41. Chile – 2012 Olympic Athletes.
  42. People's Republic of China – 2012 Olympic Athletes.
  43. Colombia – 2012 Olympic Athletes.
  44. Comoros – 2012 Olympic Athletes.
  45. Congo – 2012 Olympic Athletes.
  46. Democratic Republic of the Congo – 2012 Olympic Athletes.
  47. Cook Islands – 2012 Olympic Athletes.
  48. Costa Rica – 2012 Olympic Athletes.
  49. Ivory Coast – 2012 Olympic Athletes.
  50. Croatia – 2012 Olympic Athletes.
  51. Cuba – 2012 Olympic Athletes.
  52. Cyprus – 2012 Olympic Athletes.
  53. Czech Republic – 2012 Olympic Athletes.
  54. Denmark – 2012 Olympic Athletes.
  55. Djibouti – 2012 Olympic Athletes.
  56. Dominica – 2012 Olympic Athletes.
  57. Dominican Republic – 2012 Olympic Athletes.
  58. Ecuador – 2012 Olympic Athletes.
  59. Egypt – 2012 Olympic Athletes.
  60. El Salvador – 2012 Olympic Athletes.
  61. Equatorial Guinea – 2012 Olympic Athletes.
  62. Eritrea – 2012 Olympic Athletes.
  63. Estonia – 2012 Olympic Athletes.
  64. Ethiopia – 2012 Olympic Athletes.
  65. Fiji – 2012 Olympic Athletes.
  66. Finland – 2012 Olympic Athletes.
  67. France – 2012 Olympic Athletes.
  68. Gabon – 2012 Olympic Athletes.
  69. Gambia – 2012 Olympic Athletes.
  70. Georgia – 2012 Olympic Athletes.
  71. Germany – 2012 Olympic Athletes.
  72. Ghana – 2012 Olympic Athletes.
  73. Grenada – 2012 Olympic Athletes.
  74. Guam – 2012 Olympic Athletes.
  75. Guatemala – 2012 Olympic Athletes.
  76. Guinea – 2012 Olympic Athletes.
  77. Guinea-Bissau – 2012 Olympic Athletes.
  78. Guyana – 2012 Olympic Athletes.
  79. Haiti – 2012 Olympic Athletes.
  80. Honduras – 2012 Olympic Athletes.
  81. Hong Kong, China – 2012 Olympic Athletes.
  82. Hungary – 2012 Olympic Athletes.
  83. Iceland – 2012 Olympic Athletes.
  84. Independent Olympic Athletes – 2012 Olympic Athletes.
  85. India – 2012 Olympic Athletes.
  86. Indonesia – 2012 Olympic Athletes.
  87. Islamic Republic of Iran – 2012 Olympic Athletes.
  88. Iraq – 2012 Olympic Athletes.
  89. Ireland – 2012 Olympic Athletes.
  90. Israel – 2012 Olympic Athletes.
  91. Italy – 2012 Olympic Athletes.
  92. Jamaica – 2012 Olympic Athletes.
  93. Japan – 2012 Olympic Athletes.
  94. Jordan – 2012 Olympic Athletes.
  95. Kazakhstan – 2012 Olympic Athletes.
  96. Kenya – 2012 Olympic Athletes.
  97. Kiribati – 2012 Olympic Athletes.
  98. Democratic People's Republic of Korea – 2012 Olympic Athletes.
  99. Republic of Korea – 2012 Olympic Athletes.
  100. Kuwait – 2012 Olympic Athletes.
  101. Kyrgyzstan – 2012 Olympic Athletes.
  102. Lao People's Democratic Republic – 2012 Olympic Athletes.
  103. Latvia – 2012 Olympic Athletes.
  104. Lebanon – 2012 Olympic Athletes.
  105. Lesotho – 2012 Olympic Athletes.
  106. Liberia – 2012 Olympic Athletes.
  107. Libya – 2012 Olympic Athletes.
  108. Liechtenstein – 2012 Olympic Athletes.
  109. Lithuania – 2012 Olympic Athletes.
  110. Luxembourg – 2012 Olympic Athletes.
  111. Former Rep. of Macedonia – 2012 Olympic Athletes.
  112. Madagascar – 2012 Olympic Athletes.
  113. Malawi – 2012 Olympic Athletes.
  114. Malaysia – 2012 Olympic Athletes.
  115. Maldives – 2012 Olympic Athletes.
  116. Mali – 2012 Olympic Athletes.
  117. Malta – 2012 Olympic Athletes.
  118. Marshall Islands – 2012 Olympic Athletes.
  119. Mauritania – 2012 Olympic Athletes.
  120. Mauritius – 2012 Olympic Athletes.
  121. Mexico – 2012 Olympic Athletes.
  122. Federated States of Micronesia – 2012 Olympic Athletes.
  123. Republic of Moldova – 2012 Olympic Athletes.
  124. Monaco – 2012 Olympic Athletes.
  125. Mongolia – 2012 Olympic Athletes.
  126. Montenegro – 2012 Olympic Athletes.
  127. Morocco – 2012 Olympic Athletes.
  128. Mozambique – 2012 Olympic Athletes.
  129. Myanmar – 2012 Olympic Athletes.
  130. Namibia – 2012 Olympic Athletes.
  131. Nauru – 2012 Olympic Athletes.
  132. Nepal – 2012 Olympic Athletes.
  133. Netherlands – 2012 Olympic Athletes.
  134. New Zealand – 2012 Olympic Athletes.
  135. Nicaragua – 2012 Olympic Athletes.
  136. Niger – 2012 Olympic Athletes.
  137. Nigeria – 2012 Olympic Athletes.
  138. Norway – 2012 Olympic Athletes.
  139. Oman – 2012 Olympic Athletes.
  140. Pakistan – 2012 Olympic Athletes.
  141. Palau – 2012 Olympic Athletes.
  142. Palestine – 2012 Olympic Athletes.
  143. Panama – 2012 Olympic Athletes.
  144. Papua New Guinea – 2012 Olympic Athletes.
  145. Paraguay – 2012 Olympic Athletes.
  146. Peru – 2012 Olympic Athletes.
  147. Philippines – 2012 Olympic Athletes.
  148. Poland – 2012 Olympic Athletes.
  149. Portugal – 2012 Olympic Athletes.
  150. Puerto Rico – 2012 Olympic Athletes.
  151. Qatar – 2012 Olympic Athletes.
  152. Romania – 2012 Olympic Athletes.
  153. Russian Federation – 2012 Olympic Athletes.
  154. Rwanda – 2012 Olympic Athletes.
  155. Saint Kitts and Nevis – 2012 Olympic Athletes.
  156. Saint Lucia – 2012 Olympic Athletes.
  157. Saint Vincent and the Grenadines – 2012 Olympic Athletes.
  158. Samoa – 2012 Olympic Athletes.
  159. San Marino – 2012 Olympic Athletes.
  160. Sao Tome and Principe – 2012 Olympic Athletes.
  161. Saudi Arabia – 2012 Olympic Athletes.
  162. Senegal – 2012 Olympic Athletes.
  163. Serbia – 2012 Olympic Athletes.
  164. Seychelles – 2012 Olympic Athletes.
  165. Sierra Leone – 2012 Olympic Athletes.
  166. Singapore – 2012 Olympic Athletes.
  167. Slovakia – 2012 Olympic Athletes.
  168. Slovenia – 2012 Olympic Athletes.
  169. Solomon Islands – 2012 Olympic Athletes.
  170. Somalia – 2012 Olympic Athletes.
  171. South Africa – 2012 Olympic Athletes.
  172. Spain – 2012 Olympic Athletes.
  173. Sri Lanka – 2012 Olympic Athletes.
  174. Sudan – 2012 Olympic Athletes.
  175. Suriname – 2012 Olympic Athletes.
  176. Swaziland – 2012 Olympic Athletes.
  177. Sweden – 2012 Olympic Athletes.
  178. Switzerland – 2012 Olympic Athletes.
  179. Syrian Arab Republic – 2012 Olympic Athletes.
  180. Chinese Taipei – 2012 Olympic Athletes.
  181. Tajikistan – 2012 Olympic Athletes.
  182. United Republic of Tanzania – 2012 Olympic Athletes.
  183. Thailand – 2012 Olympic Athletes.
  184. Democratic Republic of Timor Leste – 2012 Olympic Athletes.
  185. Togo – 2012 Olympic Athletes.
  186. Tonga – 2012 Olympic Athletes.
  187. Trinidad and Tobago – 2012 Olympic Athletes.
  188. Tunisia – 2012 Olympic Athletes.
  189. Turkey – 2012 Olympic Athletes.
  190. Turkmenistan – 2012 Olympic Athletes.
  191. Tuvalu – 2012 Olympic Athletes.
  192. Uganda – 2012 Olympic Athletes.
  193. Ukraine – 2012 Olympic Athletes.
  194. United Arab Emirates – 2012 Olympic Athletes.
  195. United States of America – 2012 Olympic Athletes.
  196. Uruguay – 2012 Olympic Athletes.
  197. Uzbekistan – 2012 Olympic Athletes.
  198. Vanuatu – 2012 Olympic Athletes.
  199. Venezuela – 2012 Olympic Athletes.
  200. Vietnam – 2012 Olympic Athletes.
  201. Virgin Islands, US – 2012 Olympic Athletes.
  202. Yemen – 2012 Olympic Athletes.
  203. Zambia – 2012 Olympic Athletes.
  204. Zimbabwe – 2012 Olympic Athletes.
  205. Great Britain – 2012 Olympic Athletes.

Спасылкі

Шаблон:Накід