Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
Радок 8: Радок 8:


{{Няма катэгорый}}
{{Няма катэгорый}}

[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Літвы]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Усходняй Прусіі]]


[[de:Sudauen]]
[[de:Sudauen]]

Версія ад 13:49, 2 жніўня 2012

Дайнава (Дайнова), Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія) (літ.: Dainava) — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі.

Упершыню ўпамінаецца ў 1255 г. у грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходне-балцкага (яцвяжскага) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. 13 ст. ўвайшло ў склад ВКЛ і было паступова асіміліравана: на поўначы літоўцамі, на поўдні — русінамі, продкамі беларусаў. Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны-ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У 15 ст. і пазней большасць гэтага абшару займала слабазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца паляванняў вялікіх князёў літоўскіх.

Літаратура

  • Насевіч В. Дайнава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 11.