Індастан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: vi:Hindustan
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ko:힌두스탄
Радок 43: Радок 43:
[[ja:ヒンドゥスタン]]
[[ja:ヒンドゥスタン]]
[[ka:ინდოსტანის ნახევარკუნძული]]
[[ka:ინდოსტანის ნახევარკუნძული]]
[[ko:힌두스탄]]
[[ky:Индустан]]
[[ky:Индустан]]
[[lt:Indostanas]]
[[lt:Indostanas]]

Версія ад 11:57, 3 жніўня 2012

Індастан
Від паўвострава са спадарожніка
Від паўвострава са спадарожніка
20° пн. ш. 78° у. д.HGЯO
Акваторыя[[Індыйскі акіян, Бенгальскі заліў|Індыйскі акіян, Бенгальскі заліў]]
Плошча2 млн км²
Краіна
Індастан (Індыя)
Індастан
Індастан

Індастан, паўвостраў на поўдні Азіі, пераважна ў Індыі, часткова ў Пакістане і Бангладэш. Плошча каля 2 млн. км2. На захадзе абмываецца Аравійскім морам, на ўсходзе — Бенгальскім залівам Індыйскага акіяна. Паўночная граніца ўмоўна праводзіцца ад дэльты Інда да дэльты ГангаБрахмапутры.

Берагі нізкія, слаба парэзаныя. Асноўную частку Індастана займае пласкагор'е Дэкан (сярэдняя вышыня каля 800 м), заходні край якога (Заходнія Гаты) крутымі ступенямі абрываецца да пясчанай вузкай прыбрэжнай нізіны з бухтамі і скалістымі мысамі (Малабарскі бераг). На ўсходзе Дэканскага пласкагор'я знаходзяцца Усходнія Гаты — сістэма невысокіх горных ланцугоў і глыбавых масіваў. На поўдні паўвострава размяшчаецца горны масіў Анаймалай з найвысшым пунктам Індастана — гарой Анаймуды (2698 м), а таксама горы Нілгіры, Палні, Кардамонавы.

Клімат субэкватэрыяльны мусонны з вільготным летам (да 90% ападкаў падчас летняга мусону з мая па кастрычнік) і сухой зімой. Мусонныя лістападныя лясы захаваліся пераважна ў горных раёнах на поўдні па схілах Заходніх і Усходніх Гатаў. На ўнутраных плато, міжгорных паніжэннях — сухія рэдкалессі. У вусцях рэк — мангравыя зараснікі. Асноўныя рэкі — Нармада (Нарбада), Тапты, Маханады, Гадавары, Крышна — маюць дажджавое жыўленне і разліваюцца летам; выкарыстоўваюцца для арашэння. Ворывам (рыс, пшаніца, бабовыя, бавоўна, чай, кава, інш.) занятыя вялікія плошчы. Багаты жывёльны свет (сланы, насарогі, тыгры, ваўкі, малпы, шмат паўзуноў, птушак).

Гл. таксама

Шаблон:India-geo-stub