Маці Тэрэза: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2+) (робат дадаў: as, jv, ky змяніў: zh
др r2.7.2) (робат змяніў: hr:Majka Tereza
Радок 77: Радок 77:
[[hi:मदर टेरेसा]]
[[hi:मदर टेरेसा]]
[[hif:Mother Teresa]]
[[hif:Mother Teresa]]
[[hr:Majka Terezija]]
[[hr:Majka Tereza]]
[[hu:Kalkuttai Boldog Teréz]]
[[hu:Kalkuttai Boldog Teréz]]
[[hy:Մայր Թերեզա]]
[[hy:Մայր Թերեզա]]

Версія ад 09:11, 5 жніўня 2012

Маці Тэрэза

Маці Тэрэза (26 жніўня 1910 года ў Скоп'е — 5 верасня 1997 года ў Калькуце, сапраўднае імя — Агнэс Гонджа Баяджыў) — каталіцкая манашка, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. З'яўляецца заснавальніцай каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года аднесена да ліку блаславёных.

Біяграфія

Маці Тэрэза нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў македонскім горадзе Скоп'е ў сям'і албанцаў.

У васемнаццаць гадоў яна з'ехала ў Ірландыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта». У 1931 годзе прыняла пострыг і ўзяла імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 годзе манашкі-кармэліткі Тэрэзы з Лізье, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю.

Неўзабаве ордэн накіраваў яе ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі. 10 верасня 1946 года яна атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным і бяздольным Калькуты, а ў 1948 годзе заснавала там манаскую кангрэгацыю «Сёстры місіянеркі Любові», дзейнасць якой была накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання.

З 1965 года дзейнасць манаскай кангрэгацыі, заснаванай Маці Тэрэзай, пераступіла мяжы Індыі, у цяперашні час яна мае 400 аддзяленняў ў 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах. Яе місіі, як правіла, дзейнічаюць у раёнах стыхійных бедстваў і эканамічна праблемных рэгіёнах.

У 1973 годзе маці Тэрэза была ўдастоена толькі што заснаванай Тэмплтонаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі - Тэрэза стала яе першым лаўрэатам.

У 1979 годзе маці Тэрэзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру «За дзейнасць у дапамогу спрагненаму чалавеку».

Яна памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 87 гадоў. У кастрычніку 2003 года беатыфікавана (прылічаная да ліку блажэнных) Каталіцкай Царквой.

Узнагароды

  • Індыйскі ордэн «Спадарыня лотаса» (1963)
  • У знак прызнання яе апостальскага служэння была ўдастоена першыя ўзнагароды папы рымскага Яна XXIII за мір, якую прыняла з рук Паўла VI (1971)
  • Нобелеўская прэмія міру (1979)
  • Медаль Свабоды, атрыманая ад Прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана (1985)
  • Ганаровы грамадзянін Заграбу (1990).

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA