Сузор’е: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: gn:Mbyjaty
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: mzn:فلکی صورتون
Радок 84: Радок 84:
[[ms:Buruj]]
[[ms:Buruj]]
[[mt:Kostellazzjoni]]
[[mt:Kostellazzjoni]]
[[mzn:فلکی صورتون]]
[[nah:Miaccītlalli]]
[[nah:Miaccītlalli]]
[[nds:Steernbild]]
[[nds:Steernbild]]

Версія ад 20:10, 8 жніўня 2012

Сузор'і, участкі зорнага неба, на якія яно ўмоўна падзелена дзеля зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. Такі падзел вядомы са старажытнасці, але тады сузор’ямі называлі толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.

У новыя часы на сузор’і—участкі была падзеленая ўся плошча зорнага неба, і, такім чынам, да сузор’я адносяцца як яркія, так і слабыя, нябачныя вокам зоркі. Межы паміж сузор’ямі праводзяцца па нябесных мерыдыянах і паралелях.

Актуальны падзел на 88 сузор’яў быў зацверджаны Міжнародным астранамічным саюзам у 1922, папраўлены ў 1930. Межы сузор’яў гэтай класіфікацыі былі праведзены паводле сеткі каардынат эпохі 1875, таму, у выніку вандравання полюсу свету, яны зараз не паралельныя з актуальнай сеткай каардынат.

Пераважная частка назваў сузор’яў паходзіць са старажытнагрэчаскай і еўрапейскай сярэднявечнай культурных традыцый, таксама, асабліва ў паўднёвай частцы неба, ёсць назвы часу Асветы. У іншых вялікіх культур, напр., у кітайскай, індыйскай, існавалі свае ўласныя падзелы зорнага неба на сузор’і.

У Беларусі таксама існавалі ўласныя назвы для найбольш характэрных сузор’яў, напр., Вялікі Воз і Малы Воз, Касцы (Гл. таксама: Зорнае неба ў беларускай культуры).

Спасылкі

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA