Лесота: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат змяніў: tl:Lesoto |
др робат дадаў: fo:Lesoto |
||
Радок 154: | Радок 154: | ||
[[fi:Lesotho]] |
[[fi:Lesotho]] |
||
[[fiu-vro:Lesotho]] |
[[fiu-vro:Lesotho]] |
||
[[fo:Lesoto]] |
|||
[[fr:Lesotho]] |
[[fr:Lesotho]] |
||
[[frp:Lesothô]] |
[[frp:Lesothô]] |
Версія ад 20:57, 12 жніўня 2012
| |||||
Дэвіз: «Khotso, Pula, Nala» | |||||
Гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona» | |||||
Дата незалежнасці | 4 кастрычніка 1966 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | сесота і англійская | ||||
Сталіца | Масеру | ||||
Найбуйнейшы горад | Масеру | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Прэм'ер-міністр |
Летсіе III Пакаліта Масісілі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
137-я ў свеце 30 355 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
2 020 000 чал. (143-я) 66,5 чал./км² | ||||
ВУП • Разам • На душу насельніцтва |
$5,106 млн. (147-ы) $2700 | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0.514 (156-ы) | ||||
Валюта | лоці | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ls | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LSO | ||||
Код МАК | LES | ||||
Тэлефонны код | +266 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з'яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.
Гісторыя
- ХІХ стагоддзе — утворана краіна Басута
- 1868 год — Басута анексаваная Вялікабрытаніяй
- 1966 год — атрыманне незалежнасці, уваход у ААН
- 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм'ерам, спыненне дзейнасці канстытуцыі, абмежаванне каралеўскай улады.
- 1975 год — пагаршэнне стасункаў з ПАР
- 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызвалення Лесота
- 1986 год — ПАР увяла блакаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генерал Лекхан'я, які вярнуў каралеўскае кіраванне краінай
- 1990 год — Вайсковая Рада звергла караля Машоэшоэ ІІ, новым каралём стаў Летсіе ІІІ (яго сын)
- 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасць палітычных партый, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ ІІ
- 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парламенцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм'ерам стаў Нтсу Макхехле.
- 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ ІІ
- 1996 год — Машоэшоэ ІІ загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Летсіе ІІІ
- 1998 год — новым прэм'ер-міністрам стаў Пакаліта Масісілі, у краіне узніклі бунты, інтэрвэнцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага саюза.
- 1999 год — заканчэнне інтэрвенцыі
- 2002 год — Масісілі зноў становіцца прэм'ерам
- 2006 год — у Лесота, пад час урачыстасцяў 40 годдзя атрымання незалежнасці змяніла дзяржаўны сцяг
- 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20 % насельніцтва краіны
Палітыка
Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая 1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з'яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм'ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.
Геаграфія
Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 мэтраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышей 1800 м. Клімат халодны, але летам у далінах тэмпtратура ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпtратура вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.
Эканоміка
Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.
Лесота экспартуе ваду і электрычнасць у ПАР. Таксама існуе экспарт алмазаў, поўсці, адзення. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).
Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусветнага банка, Вялікабрытаніі, ЕС.
Невялікі участак чыгункі злучае Лесота з ПАР.
Лесота уваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны Саюз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілендам.
Дэмаграфія
98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.
70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлятаў. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласьць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).
Сімволіка
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лесота