Вілія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др кат.
Радок 52: Радок 52:
{{DEFAULTSORT:Вілія}}
{{DEFAULTSORT:Вілія}}


[[Катэгорыя:Басейн Віліі| ]]
[[Катэгорыя:Прытокі Нёмана]]
[[Катэгорыя:Прытокі Нёмана]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]

Версія ад 16:27, 13 жніўня 2012

Вілія
Вілія (Нярыс) у Вільнюсе
Вілія (Нярыс) у Вільнюсе
Характарыстыка
Даўжыня 498 км
Басейн 25 100 км²
Расход вады 186 м³/с
Вадацёк
Выток ~вёска Вялікае Поле Докшыцкага раёна
 • Каардынаты 54°41′23″ пн. ш. 27°52′03″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 54°54′01″ пн. ш. 23°52′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
=
physical
Вілія
Вілія
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нёман (Нямунас) і Вілія (Нярыс) у Каўнасе

Ві́лія (літ.: Neris — Нярыс) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 498 км, у т.л. на Беларусі — 264 км. Вадазбор 25,1 тыс. км², у т.л. на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 . Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м³/с.

Асноўныя прытокі

Справа: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойя. Злева: Дзвінаса, Ілія[1], Уша, Ашмянка. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.

На рацэ

Гарады: Вілейка, Вільнюс, Каўнас (у вусці). Зоны адпачынку: Вілейка, Плёсы; Помнікі прыроды: Бярозкаўскі дуб-велікан. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор.

Агульнае

Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле Докшыцкага раёна, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на паўночны захад ад вёскі Жарнэлі Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля Каўнаса. На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў раку Свіслач.

Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °C, найбольшая ў ліпені (27,9 °C, 1956).

Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2—0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50— 70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц.

Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60—70 м; шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак.

Зноскі

  1. Упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча, перад будаўніцтвам вадасховішча ўпадала непасрэдна ў р. Вілія.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.

Спасылкі