Снежнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Снежнік''' — нерухомае скопішча снегу і лёду ў месцах, абароненых ад ветру і ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:32, 13 жніўня 2012

Снежнік — нерухомае скопішча снегу і лёду ў месцах, абароненых ад ветру і сонца, ніжэй за снегавую лінію, захоўваецца пасля растайвання навакольнага снежнага покрыва (сезонныя снежнікі) або не раставючы на працягу ўсяго года (пастаянныя снежнікі).

Скопішчы снегу, якія ўтвараюць снежнікі, могуць паўстаць з прычыны пераносу снегу завірухай або ў выніку сходу лавіны (лавінныя снежнікі). Часам сустракаюцца пахаваныя снежнікі - лінзы снегу і лёду, прыкрытыя чахлом абвальна-асыпных, селевых, піракластычных адкладаў.