Камедыя (п’еса): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
tagged isolated of cluster кластар3. |
untagged isolated. |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с. |
* Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с. |
||
{{Ізаляваны артыкул|кластар3}} |
|||
[[Катэгорыя:П'есы Каятана Марашэўскага]] |
[[Катэгорыя:П'есы Каятана Марашэўскага]] |
Версія ад 10:33, 14 жніўня 2012
Камедыя | |
---|---|
польск.: Comedya | |
Жанр | morality play[d] |
Аўтар | Каятан Марашэўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1911 |
Электронная версія |
«Камедыя» — п'еса Каятана Марашэўскага, упершыню пастаўленая ў 1787 годзе навучэнцамі Забельскага дамініканскага калегіума. У шэрагу з польскімі ўстаўкамі, большасць сцэн п'есы напісаны беларускай гутарковай мовай.
Гісторыя публікацыі
Упершыню рукапіс п'есы быў апісаны ў 1909 годзе ў «Русском филологическом вестнике»[1]. Поўны тэкст «Камедыі» з каментарамі быў апублікаваны У. Ператцам у 1911 годзе[2]. Вялікія вытрымкі з п'есы былі апублікаваныя Я. Карскім у газэце «Беларусь» (1920, № 100, 106—107). Скарочаны тэкст «Камедыі» надрукаваў А. Ф. Коршунаў у «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959. С. 387—403). Поўны тэкст п'есы з перакладам польскамоўнай яе часткі на беларускую мову быў змешчаны ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (Мн., 1978. С. 9—40).
Жанр
Нягледзячы на тое, што твор напісаны ў эпоху Асветніцтва, у яго аснову пакладзена контррэфармацыйная (барочная) ідэя пра ўсемагутнасць Бога і нікчэмнасць чалавека. Разам з тым, рысы асветніцкага рэалізму выразна выяўляюцца ў тых сцэнах, якія апавядаюць пра жыццё беларусай вёскі.
С. Лаўшук адзначае, што нягледзячы на тое, што сваімі выяўленчымі параметрамі «Камедыя» не месціцца ў нейкія кананічныя рамкі, у ёй на поўны голас загучалі ідэі беларускага асветніцкага рэалізму[3].
Ацэнкі
Высока ацаніў «Камедыю» Францішак Аляхновіч, які лічыў яе творам пераходным, своеасаблівым мастком ад «няхітрых даўнішніх інтэрмедый» да сапраўднай прафесійнай драматургіі ў народным духу[4]. Захоплены жывой беларускай мовай камедыі, некаторыя часткі маналогаў Дзёмкі драматург скарыстаў у сваёй п'есе «Птушка шчасця»[4].
Інакш успрымаў сацыяльную змястоўнасць п'есу Максім Гарэцкі:
Твор Марашэўскага — сапраўдная камедыя з сялянскага жыцця, хоць і ў духу ксяндзоўскай маралі і з дадаткам хрысціянскай міфалогіі. Тым часам і гэтакія найлепшыя творы не з'яўляліся ў нашай літаратуры 18-га веку такім літаратурным этапам, з якога бы шчыльна было звязана далейшае развіццё нашае слаўнае творчасці. Чаму? Таму, што гэта не была творчасць нацыянальная, звязаная з творчымі сіламі ўсяго народа і з ідэалогіяй народа, гэта была забава паноў, пагарджаўшых народнаю культураю і тою моваю, у якой народ гаварыў...[5]
Даследнік гісторыі даўняй беларускай літаратуры А. Коршунаў адзначаў, што «ў самыя змрочныя часы каталіцкай рэакцыі, насуперак асабістым жаданням аўтара, аб'ектыўна прапагандавала жывую гутарковую беларускую мову... „Камедыя“ Марашэўскага — гэта жывая бытавая замалёўка з жыцця беларускага селяніна XVIII ст., пададзеная ў рэалістычным плане»[6].
Зноскі
- ↑ Сычевская А. К вопросу о Мольере в польской драматической литературе XVIII ст. Русский филологический вестник. — Т. 2.
- ↑ Перетц В. Н. К истории польского и русского народного театра XVIII—XIX стст. Известия Отдела русского языка и словесности императорской Академии наук. — Спб., 1911. — Т. XVI, кн 3. — С. 248—319.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — С. 51. — 582 с.
- ↑ а б Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр. Вільня, 1924. С. 24—25
- ↑ Гарэцкі Максім. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 160
- ↑ Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 386
Літаратура
- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с.