Натрый: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.3) (Робат: зьмяніў hi:सोडियम на hi:क्षारातु |
др робат змяніў: hi:क्षारातु→hi:सोडियम |
||
Радок 74: | Радок 74: | ||
[[haw:Sodiuma]] |
[[haw:Sodiuma]] |
||
[[he:נתרן]] |
[[he:נתרן]] |
||
[[hi: |
[[hi:सोडियम]] |
||
[[hif:Sodium]] |
[[hif:Sodium]] |
||
[[hr:Natrij]] |
[[hr:Natrij]] |
Версія ад 13:59, 14 жніўня 2012
Натрый (лац.: Natrium) Na — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 11. Канфігурацыя электронных абалонак: 3s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 23. Ізатопы: 23Na (100%) – стабільны.
Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1807 годзе.
Зямная кара ўтрымлівае 2,5 % па масе (6-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў. Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 968 кг/м³, тэмпература плаўлення – 97,8 °С, тэмпература кіпення – 883 °С. Солі натрыю афарбоўваюць полымя ў жоўты колер.
Прыродныя крыніцы: галіт (каменная соль) NaCl, мірабіліт (глаўберава соль) Na2SO4*10H2O, тэнардыт Na2SO4. Здабыча ў свеце парадку 1,108 тон у год. Металічны Н. атрымліваюць шляхам электролізу расплаваў [NaCl].
Хімічныя ўласцівасці
Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання
- адноўнік у вытворчасці металаў (тытан, цырконій і інш.) з іх злучэнняў (металатэрмія)
- сплаў Н. з каліем — цепланосьбіт, у тым ліку для ядзерных рэактараў
- хларыд Н. NaCl — соль, харчовы прадукт, крыніца атрымання Н. і хлору
- гідраксід NaOH — кампанент электралітаў, сыравіна для розных галінаў прамысловасці.