Дафніс і Хлоя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 76: Радок 76:


== Беларускі пераклад ==
== Беларускі пераклад ==
* Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою. / Пер., прадм. і камент. А. Клышка. Мн., 1991.
* Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою : Раманы / Лонг; Пер. са саражытнагрэц. мовы, прадм.і камент. А. Клышкі. Метамарфозы, ці Залаты асёл / [[Апулей]]; Пер.з лацін. мовы, прадм.і камент. П. Бітэля; Маст. М. Селяшчук. - Мн. : Мастац.літ., 1991. - 284 с., 8 л. iл. - (Скарбы сусветнай літаратуры). 16900 экз. ISBN 5-340-00568-2


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 14:00, 14 жніўня 2012

Дафніс і Хлоя
Δάφνιν καὶ Χλόην
Выданне
Дафніс і Хлоя, Л. Колін, 1890
Аўтар Лонг
Мова арыгінала старажытнагрэчаская мова
Дата напісання ІІІ ст.
Перакладчык А. Клышка
Персанажы Daphnis[d], Chloe[d] і Dorcon[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дафніс і Хлоя» — страражытнагрэчаскі раман, аўтарства якога прыпісваецца Лонгу.

Аўтарства

Даследчыкі не ўпэўненыя ці прозвішча аўтара сапраўднае, ці псеўданім. Ёсць сцверджанне нават, што ніякае гэта не імя: проста перапісчык, падаючы першыя радкі твора: «Гісторыі пастушынай пра Дафніса і Хлою ўступ» замест слова «гісторыі (твора)» (у родным склоне па-грэцку «логі») памылкова падвоіў «г», а тады першае слова чытаецца «лонгі» і можа разумецца як родны склон ад імя Лонга (Лонгаса) у значэнні «Лонгавага (твора)... уступ». Але большасць вучоных лічыць, што памылкі не было: на востраве Лесбасе імя Лонга пацвярджаецца дакументамі, на Эгейскіх астравах яно было нярэдкае.

Невядома, адкуль паходзіць пісьменнік. Магчыма, з Лесбаса — месца, дзе разгортваецца дзеянне яго рамана. Але асобныя вучоныя, спасылаючыся на апісанне марознай зімы ў творы — з'явы надзвычай рэдкай на гэтым востраве, і яшчэ сякія-такія недакладнасці, нават сумняюцда, што аўтар бываў на Лесбасе.

Невядома дакладна, калі Лонг жыў, калі ствараў раман. Зважаючы на згадку аднаго месца з рамана ў прамове імператара Юліяна «Непрыяцель барады» мяркуецца, што «Дафніс і Хлоя» напісаны не пазней 362 года — вядомай даты самое прамовы. Ніжэйшая верагодная мяжа з'яўлення твора вызначаецца на стагоддзе пазней — сярэдзінаю III ст.; вучоныя тут бралі пад увагу і велічыню платы, якую Дафніс дае прыёмнаму бацьку Хлоі (тры тысячы драхмаў), стылістыку твора, якая вызначаецца сіметрыяй і гладкасцю, і нават такі матыў, як мужчынскае каханне парасіта Гнатана да хлопца.

Аўтара твора характарызуе ўлюбёнасць у старажытную Грэцыю, яе краявіды, мову, літаратуру.

Змест

На невялікім грэчаскім востраве Лесбас на фоне аддаленай ад горада вёсачкі, гор ды мора, залацістых вінаграднікаў, авечых і казіных пашаў працякае жыццё галоўных герояў твора — маладых пастушкоў Дафніса і Хлоі. Іх немаўлятамі — хлопчыка і з разбежкаю ў два гады дзяўчынку — знаходзяць падкінутымі ў блізкіх, памежных месцах пастухі. Па знойдзеных пры іх памятных прыкметах было відаць, што гэта дзеці з багатых сем'яў. I, беручы на ўтрыманне, кожны пастух, відаць, марыў употай, што ўдасца пасля адшукаць іх бацькоў. А гэта абяцала шчаслівыя змены ў лёсе. Раб пастух мог атрымаць свабоду, а вольны — багацце.

Падкідышы, пэўна б, адразу загінулі, калі б імі не заапекаваліся сельскія багі — Пан ды німфы, якія паслалі хлопчыку казу, а дзяўчынцы авечку, якія і кармілі іх, пакуль не адшукалі пастухі малечаў, высочваючы, куды гэта адлучаецца іхняя жывёлка. Ламан знаходзіць хлопчыка, якога карміла каза, і бярэ да сябе. Праз два гады Дрыяс гэтак жа знаходзіць дзяўчынку, якую карміла авечка, і бярэ сабе на ўтрыманне; пазней мы бачым, як, падросшы, гэтыя пастушкі разам пасуць чароды.

Пасля такога ўступу апавядальнік адразу перакідвае знайдаў у іх падлеткавы час. Дзеці падраслі ўжо, яму 15 гадоў, ёй — 13, разам пасвяць чароды і закахаліся адно ў аднаго. Яны яшчэ нічога не ведаюць пра каханне, пра ўсемагутнага Эраса, а ўжо ахоплены яго пачуццём.

Для Дафніса і Хлоі першы пацалунак — як агонь, але надалей і яго не хапае: яны мучаюцца, пакутуюць, бо адчуваюць, што павінна яшчэ быць нешта, што дало б палёгку. Неспатольная смага палае ў сэрцы. I яны ніяк не могуць суняць яе, і не таму, што нешта перашкаджае ім, а са звычайнай несвядомасці. Бо яны ўпершыню для сябе адкрываюць пацалункі, абдымкі, ляжанне побач. Яны шукаюць розныя спосабы, каб заспакоіць незаспакоенае пачуццё. Перад імі ходзяць авечкі, козы, час ад часу ўзбуджаюцца, злучаюцца і спакойна пасля пасуцца. А яны — Дафніс і Хлоя — усё ніяк не могуць знайсці такога супакаення. Дафніс нават горыцца: няўжо ён горшы за барана ці казла?

Найвялікшая цнатлівасць, нявінная гульня ідуць у творы на мяжы звабнай спакусы. Малюючы чысціню кахання, Лонг, аднак, не абміне згадаць і Гнатана, аматара да хлапечага кахання, і Лікэніён, даючы ёй вымоўнае імя — па-грэцку «маладая ваўчыца», якім у старажытным Рыме называлі распусных жанчын. Спрактыкаваная Лікэніён пакажа Дафнісу, што такое фізічнае каханме. Але і навучаны Дафніс не наблізіцца да Хлоі, бо ён па-чалавечы, умеючы стрымаць сябе, паважаючы, кахае Хлою і не хоча спрычыніць ёй страху і болю. Не, не так, як жывёла, кахае чалавек. I будзе ў іх той найвышэйшы, адзіяы час, будзе шлюб, і боль каханай нібы растворыцца ў вясельных спевах і скоках шматлікіх сведкаў іх сямейнага шчасця.

Дафніс і Хлоя паказаны як кволыя, пасіўныя істоты. Яны не ўмеюць змагацца, не могуць пастаяць за сябе, больш плачуць і жаляцца. Асабяіва Дафніс, які ў рамане часам выглядае бязвольнейшым, чым дзяўчына Хлоя. Тая яшчэ няўрымсна дзейнічае, калі разбойнікі хапаюць Дафніса. I які бездапаможны ён, адседжваенда ў дупле, калі метымнейцы халаюць Хлою. Увогуле героі як бы цалкам пакладаюцца на боскую волю. I ён сапраўды ратуе іх — Эрас, гэты ў рамане бог над багамі, бог кахання.

Дафнісавы бацькі, меўшы чацвёра малых, былі ўпэўненыя, што апошняе дзіця не такое і патрэбнае, а кошт, каб падняць ято на ногі, ва ўсе часы дарагі, і немаўля адкінута. Але неспадзявана хвароба адначасна забірае дваіх. I ў доме чуваць ужо толькі адзін галасок.

Апісвае ў рамане аўтар сельскае жыццё, лагоднасць звычаяў, мяккасць характараў. Тут угадваецца туга гарадскога чалавека па сельскіх мясцінах, дзе адпачывае душа ў прасторы палёў і пашаў, дзе ёсць месца рэху, дзе цешыць вуха бляянне авечак і мэканне коз, дзе празрыстае паветра, здаровая яда — даспелы вінаград, свежы далікатны сыр.

Дафніс і Хлоя ў канцы рамана, ужо адшукаўшы сваіх бацькоў, не застаюцца ў горадзе, а вяртаюцца ў вёску, каб жыць здаровым жыццём, праўдзіваю, а не прыдуманаю працаю і кахаць.

Літаратуразнаўчы аналіз

Падрабязны аналіз кахання пастуха і пастушкі надае твору рысы псіхалагічнага рамана. Паводле сюжэтна-кампазіцыйнай будовы ён спалучаецца з матывамі букалічнай паэзіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вытанчанасцю і багаццем прыёмаў антычнай рыторыкі.[1] У творы адкінуты далёкія блуканні і вандроўкі закаханых герояў па многіх краінах і морах, няма дэкламацый і маналогаў, абавязковых ва ўсіх ранейшых грэцкіх раманах.[2]

Лонг тонка паказвае зараджэнне кахання, як усё вакол каханай і каханага пачынае бачыцца інакш. I яе хваёвы вянок, і яго адзенне, і цяпло яе губ. Непакой, надзея, радасць — усё міла і непаўторна, бо ўсё гэта ад яе і ад яго. Твор поўніцца адчуваннем красы, радасці гэтых драбніц, кожная з якіх сама сведчанне кахання. Разлеглае рэха далёкай песні маракоў, як і смех вясновых патокаў, летняя спёка, зімовая сцюжа — усё гэта гучыць і спявае для Дафніса і Хлоі песняю кахання. Ды нават каб вакол іх нічога не здаралася, іх сэрцы перапоўнены ёю. Твор — магутны хваласпеў каханню. Ён праходзіць ці не праз усе маналогі герояў, пачынаючы ад першага, Хлоінага, калі яна знемагае, адчуўшы ўсямоц гэтага пачуцця.[3]

У творы бачыцца ўраўнаважанасць кампазіцыі, стройнасць разгортвання сюжэта: кожная з'ява ў жыцці аднаго героя мае сваю адпаведнасць у становішчы другога, і гэтыя раўналежныя пасля зліваюцца ў новым сінтэзе. У аўтара твора відаць майстэрскае валоданне прыёмамі антычнай рыторыкі. Твор разгортвае перад чытачом ці не ўсю тагачасную класіфікацыю апісанняў: малюнкаў, краявідаў, мясцін, садоў, пораў года, асоб. Тут сустракаеш прамовы самых розных відаў, у тым ліку і судовыя, дыялогі, маналогі, скаргі. Кожны эпізод у рамане добра абдуманы, узважаны.[4]

Праз такую пажорнасздь герояў, праз адыход ад алімпійскага шматбожжа твор Лонга як бы засведчыў новы зрух у грамадстве, яго выспяванне ўспрыняць рэлігійнае і філасофскае аднабожжа. Твор Лонга з яго апяваннем маладога кахання як бы пярэдадзень тае ўсеахопнае любові да бліжняга, якую прагалосіць сваім дабравесцем той, хто дасць імем сваім назву новай, нашай эры. Паказваючы пачуццё кахання ў самых розных праявах: у яго ўзлётах і ўпадках, радасцях і засмучэннях — аўтар разгорт-ваў багацце чалавечай душы і тым самым спрыяў выхаванню ў чытачоў чалавечнасці.

Свет буколікі, ідыліі быў узноўлены Лонгам не вершаванаю моваю, як вынікала з традыцыі, а празаічнаю. Адчуваецца ўплыў Феакрыта, што быў вядомы як стваральнік ідылій. У Лонга і імя пастуха, як у Феакрыта,— Дафніс, ёсць і іншыя наследаванні — апісанне лета ў рамане амаль дакладны пераклад на прозу канца VII Феакрытавай ідыліі.[5]

Твор паўплываў на развіццё пастаральнага рамана перыяду Адраджэння і Асветніцтва.[6] Гётэ, для якога Лонг быў адным з улюбёных антычных пісьменнікаў пакінуў красамоўнае сведчанне свайго ўзрушэння: «Увесь гэты твор сведчыць пра найвышэйшае мастацтва і культуру... Трэба напісаць цэлую кнігу, каб поўнасцю ацаніць па годнасці ўсе перавагі яго. Яго карысна чытаць штогод, каб вучыцца ў яго і кожны раз нанова адчуваць яго красу».

Публікацыі, пераклады

Раман цалкам дайшоў да нас, захаваўшыся ў некалькіх спісках, што зберагаюцца ў бібліятэках Фларэнцыі і Рыма. Праўда ў сярэднявеччы пра яго забыліся. Але эпоха Адраджэння нанова адшукала яго, хоць тэкст быў няпоўны. Раман у французскім перакладзе Жака Аміё атрымаў шырокі розгалас. Ім зачытваліся, у еўрапейскіх літаратурах узніклі многія пастаралі-наследаванні. У 1809 годзе ў Фларэнцыі ў бібліятэцы Св. Лаўрэнція афіцэр напалеонаўскай арміі Поль Луі Кур'е знайшоў поўны рукапіс «Дафніса і Хлоі» і ўзнавіў каля сямі старонак, якіх бракавала ў перакладзе Аміё (зараджэнне кахання Дафніса і Хлоі).

На беларускую мову раман пераклаў Анатоль Клышка.

Беларускі пераклад

  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою : Раманы / Лонг; Пер. са саражытнагрэц. мовы, прадм.і камент. А. Клышкі. Метамарфозы, ці Залаты асёл / Апулей; Пер.з лацін. мовы, прадм.і камент. П. Бітэля; Маст. М. Селяшчук. - Мн. : Мастац.літ., 1991. - 284 с., 8 л. iл. - (Скарбы сусветнай літаратуры). 16900 экз. ISBN 5-340-00568-2

Зноскі

  1. С. Малюковіч (1999)
  2. А. Клышка (1991)
  3. А. Клышка (1991)
  4. А. Клышка (1991)
  5. А. Клышка (1991)
  6. С. Малюковіч (1999)