Смаленская губерня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Адміністрацыйны падзел: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 6: Радок 6:
== Адміністрацыйны падзел ==
== Адміністрацыйны падзел ==


Утворана ў [[1708]] г. ў складзе 17 гарадоў з паветамі: [[Смаленск]], [[Рослаўль]], [[Дарагабуж]], [[Горад Вязьма|Вязьма]], [[Белы]], [[Пагарэлае Гарадзішча]], [[Зубцоў]], [[горад Старыца|Старыца]], [[Сярпейск]], [[Казельск]], [[Мяшчоўск]], [[Масальск]], [[Чакалін]], [[Барысава-Гарадзішча]], [[Перамышль, Калужская вобласць|Перамышль]], [[Варатынск]], [[Адоеў]].
Утворана ў [[1708]] г. ў складзе 17 гарадоў з паветамі: [[Смаленск]], [[Рослаўль]], [[Дарагабуж]], [[Горад Вязьма|Вязьма]], [[Горад Белы|Белы]], [[Пагарэлае Гарадзішча]], [[Зубцоў]], [[горад Старыца|Старыца]], [[Сярпейск]], [[Казельск]], [[Мяшчоўск]], [[Масальск]], [[Чакалін]], [[Барысава-Гарадзішча]], [[Перамышль, Калужская вобласць|Перамышль]], [[Варатынск]], [[Адоеў]].


У [[1713]] г. была расфармавана, большая частка яе адышла да [[Рыжская губерня|Рыжскай губерні]].
У [[1713]] г. была расфармавана, большая частка яе адышла да [[Рыжская губерня|Рыжскай губерні]].

Версія ад 19:06, 15 жніўня 2012

Смаленская губерня — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі і РСФСР у 17081929 гадах. Губернскі цэнтр — Смаленск.

Геаграфія

Межавала з поўначы і паўночнага ўсходу з Цвярской губерняй, з усходу — Маскоўскай і Калужскай, з паўднёвага ўсходу — Арлоўскай, з поўдня — Чарнігаўскай, з захаду — Магілёўскай, з паўночнага захаду — Віцебскай і Пскоўскай.

Адміністрацыйны падзел

Утворана ў 1708 г. ў складзе 17 гарадоў з паветамі: Смаленск, Рослаўль, Дарагабуж, Вязьма, Белы, Пагарэлае Гарадзішча, Зубцоў, Старыца, Сярпейск, Казельск, Мяшчоўск, Масальск, Чакалін, Барысава-Гарадзішча, Перамышль, Варатынск, Адоеў.

У 1713 г. была расфармавана, большая частка яе адышла да Рыжскай губерні.

У 1726 г. Смаленская губерня была адноўлена ў складзе 5 паветаў: Смаленскага, Бельскага, Вяземскага, Дарагабужскага і Рослаўскага.

У 1775 г. была пераўтворана ў Смаленскае намесніцтва. Утвораны 7 новых паветаў: Гжацкі, Ельнінскі, Касплянскі, Краснінскі, Парэцкі, Рупасаўскі, Сычэўскі. Праз 2 гады Рупасаўскі павет пераўтвораны ў Юхнаўскі, а Касплінскі — у Духаўшчынскі.

У 1796 г. намесніцтва зноў стала губерняй. Пры гэтым былі скасаваныя Духаўшчынскі, Ельнінскі і Краснінскі паветы (адноўленыя ў 1802 г.).

У 18021918 гг. у склад губерні ўваходзілі 12 паветаў: Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабускі, Духаўшчынскі, Ельнінскі, Краснінскі, Парэцкі, Рослаўскі, Смаленскі, Сычэўскі, Юхнаўскі.

У 1918 г. Парэцкі павет перайменаваны ў Дзямідаўскі. Праз год да губерні далучаны Мсціслаўскі павет Гомельскай губерні.

У 1922 г. скасаваны Краснінскі павет. З Гомельскай губерні перададзены Горацкі павет, а Юхнаўскі адышоў да Калужскай губерні.

У 1924 г. ў склад БССР былі перададзены Горацкі і Мсціслаўскі паветы. Наступным рокам Духаўшчынскі павет быў пераўтвораны ў Ярцаўскі.

У 1927 г. былі скасаваны Дзямідаўскі і Дарагабужскі паветы, а праз год — Гжацкі, Ельнінскі і Сычэўскі.

У 1929 г. губерня была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Заходняй вобласці.

Літаратура

  • «Белорусское Полесье» («Известия Геологич. Комитета», 1888 и 1893 гг.);
  • «Смоленская; губ.» (изд. центр. стат. комитета, 1893, вып. XLII);

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

Вонкавыя спасылкі


Шаблон:Ru-gub-stub