Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: tr:Historiyografi
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: hu:Historiográfia
Радок 56: Радок 56:
[[he:היסטוריוגרפיה]]
[[he:היסטוריוגרפיה]]
[[hr:Historiografija]]
[[hr:Historiografija]]
[[hu:Historiográfia]]
[[id:Historiografi]]
[[id:Historiografi]]
[[is:Sagnaritun]]
[[is:Sagnaritun]]

Версія ад 07:41, 18 жніўня 2012

Вальтэр - першы гістарыёграф Францыі

Гістарыягра́фія (ад грэч. словаў ιστορία (гісторыя) і γράφω (пісаць): 1) працэс напісання гістарычных твораў; 2) сукупнасць даследаванняў па гісторыі, аб’яднаных агульнымі рысамі: тэматыкай, праблематыкай, паходжаннем і г. д.; 3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае развіццё гістарычнай навукі і гістарычнай думкі.

Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўключае ў сябе выяўленне такіх важных акалічнасцяў, як: працэс накаплення і тлумачэння фактаў мінулага; ідэі, канцэпцыі, тэорыі і традыцыі, якія існавалі ў гісторыяпісанні; развіцця і распаўсюджання гістарычных ведаў; сувязь гісторыі з грамадскімі працэсамі, навукай і адукацыяй; удасканаленне філасофіі і метадалогіі гісторыі і г. д.

Этапы развіцця

Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння (Цыцэрон, Франчэска Патрыцы, Жан Бадэн і інш.). Аднак само паняцце "гістарыяграфія" ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII - XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак гісторыяй (аналістыка, летапісанне). У XVIII - XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа.

Да пач. XIX ст. з набыццём гісторыяй навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Але такія простыя формы апісання мінулага гісторыі не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму Ё. Г. Дройзен, М. В. Каяловіч, Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.

Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка Р. Дж. Колінгвуда "Ідэя гісторыі" (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў гісторыі.

У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

У беларускай гістарычнай навуцы гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўзнікла толькі ў другой палове XX ст. Прычым, працы прадстаўнікоў беларускай савецкай гістарыяграфіі У. М. Перцава, В. П. Раманоўскага, П. Ц. Петрыкава, У. М. Міхнюка былі скіраваныя пераважна на збор фактаў аб развіцці гістарычнай навукі на тэрыторыі толькі Беларусі. З крахам савецкай ідэалагічнай сістэмы і значнымі зменамі ў стане беларускай навуковай думкі гэтая тэндэнцыя была часткова пераадоленая. У гістарыяграфічных працах сучасных беларускіх гісторыкаў В. Ф. Кушнера, Г. М. Сагановіча, А. М. Нечухрына і інш. назіраецца імкненне пашырыць праблематыку, усталяваць сувязь з філасофіяй і метадалогіяй гісторыі. Вывучэннем сучаснай сусветнай гістарычнай думкі займаюцца В. М. Шутава, В. І. Менькоўскі, Дз. С. Самахвалаў і інш.

Роля гістарыяграфіі ў сучаснай гістарычнай навуцы

З сяр. 1980-ых гг. назіраецца працэс павелічэння цікавасці гісторыкаў да развіцця гістарыяграфіі. Часткова гэта тлумачыцца вялікай колькасцю выдаваемых штогод прац па гісторыі. Па сведчанню Ф. Р. Анкерсміта, у 1989 г. мінуўшчынай займалася болей гісторыкаў, чым за ўсе часы ад Герадота да 1960 г., што стварала праблему для маладых спецыялістаў, якія жадалі арыентавацца ў распрацоўцы тых ці іншых пытанняў. Разам з тым, гісторыя пачала губляць сваё дысцыплінарнае адзінства. Кожны напрамак арыентуецца на пэўную даследчую вобласць, узаемадзейнічае з рознымі дысцыплінамі, а значыцца больш адыходзіць ад адзіна прынятых узораў. Разнастайныя падыходы, якія спавядаюць іх прыхільнікі, усё часцей прыводзяць да непаразуменняў паміж вучонымі. Змяняецца сама мова гістарычнай навукі – тэрміналогія, разуменне розных паняццяў, тлумачэнне доказаў і г. д. Калі раней вызначальнае месца займала крыніцазнаўства (менавіта адзіныя падыходы да гістарычнай крыніцы аб'ядноўвалі большасць гісторыкаў), то сёння яно належыць гістарыяграфіі, якая разам з разглядам ступені вывучанасці даследчых праблем і аналізам гістарычнай думкі вымушаная выступаць у ролі навуковага перакладчыка.

Крыніцы

  • Марчанка І. Я. Гістарыяграфія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.496,497.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7
  • Коялович М. История Русского самосознания. – Минск, 1997
  • Рубинштейн Н. Русская историография. – М., 1941
  • Анкерсміт Ф. Гістарыяграфія і постмадэрнізм. // Беларускі гістарычны агляд. Том 9. Сш. 1 – 2. 2002. С. 105 – 128
  • Encyclopedia of Historians and Historical Writing. / Ed. by K. Boyd. Vol. 1- 2. – London-NY, 1998 – 1999
  • Global Encyclopedia of Historical Writing. / Ed. by D. Woolf. – London, 2004

Гл. таксама

Шаблон:Link FA