Галіт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ky:Кайнатма туз
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: pnb:نمک
Радок 66: Радок 66:
[[nv:Áshįįh]]
[[nv:Áshįįh]]
[[pl:Sól kuchenna]]
[[pl:Sól kuchenna]]
[[pnb:نمک]]
[[ps:مالګه]]
[[ps:مالګه]]
[[pt:Sal de cozinha]]
[[pt:Sal de cozinha]]

Версія ад 09:20, 25 жніўня 2012

Крышталі каменнай солі
Паштовая марка Беларусі

ГАЛІ́Т, каменная соль, мінерал, хларыд натрыю, NaCl. Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталяў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.

Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.

На Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.

Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворсчасці пластмас і інш.