Міжнародная фінансавая арганізацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|200px|Галоўны будынак [[МВФ у Вашынгтоне]] [[Выява:World Bank bui...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:24, 26 жніўня 2012

Галоўны будынак МВФ у Вашынгтоне
Штаб-кватэра Сусветнага банка ў Вашынгтоне
Штаб-кватэра Банка міжнародных разлікаў у Базеле, Швейцарыя

Міжнародная фінансавая арганізацыя — арганізацыя, ствараемая на аснове міжурадавых (міжнародных) пагадненняў у сферы міжнародных фінансаў. Удзельнікамі пагадненняў могуць быць дзяржавы і няўрадавыя інстытуты.

Мэты і задачы стварэння міжнародных фінансавых арганізацый

Ідэя стварэння міжурадавых арганізацый, якія рэгулююць асноўныя формы міжнародных эканамічных адносін, узнікла пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу ў 19291933 гадах. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі ствараюцца шляхам аб'яднання фінансавых рэсурсаў краінамі-удзельніцамі для вырашэння пэўных задач у галіне развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін.

Мэтамі міжнароднай фінансавай арганізацыі могуць быць развіццё супрацоўніцтва, забеспячэння цэласнасці, стабілізацыя складаных сітуацый, згладжванне супярэчнасцей сусветнай гаспадарцы.

Поле дзейнасці міжнародных валютных і крэдытна-фінансавых арганізацый:

  • аналіз сітуацыі, тэндэнцый і фактараў развіцця сусветнай эканомікі;
  • аперацыі на валютным і фондавым рынку з мэтай рэгулявання сусветнай эканомікі, падтрымкі і стымулявання міжнароднага гандлю;
  • інвестыцыйная дзейнасць (крэдытаванне ў галіне міжнародных і ўнутраных нацыянальных праектаў);
  • крэдытаванне дзяржаўных праектаў;
  • фінансаванне праграм міжнароднай дапамогі;
  • фінансаванне навуковых даследаванняў;
  • дабрачынная дзейнасць.

Гл. таксама