Бруклін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Бруклін змяніў: xmf:ბრუქლინი |
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794) |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Спачатку Бруклін быў [[ |
Спачатку Бруклін быў [[Нідэрланды|галандскай]] вёскай пад назовам «Брокелен», змешчанай на беразе [[Іст-Рывер]], на востраве [[Лонг-Айленд]]. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя [[Канарсі]], якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». [[Галандская Вест-Індcкая кампанія]] заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся: |
||
* Gravesend (1645); |
* Gravesend (1645); |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
* Flatlands / «New Amersfoort» (1647); |
* Flatlands / «New Amersfoort» (1647); |
||
* Flatbush / «Midwout» (1652); |
* Flatbush / «Midwout» (1652); |
||
* New Utrecht (1657) названы ў гонар горада [[ |
* New Utrecht (1657) названы ў гонар горада [[Утрэхт]]; |
||
* Bushwick / «Boswijck» (1661). |
* Bushwick / «Boswijck» (1661). |
||
Радок 95: | Радок 95: | ||
== Проспект-парк == |
== Проспект-парк == |
||
Размешчаны ў цэнтры |
Размешчаны ў цэнтры Брукліна, дакладней на Флетбуш-авеню (''Flatbush avenue''), уздоўж якой размяшчаецца. Мае туалеты, альтанкі, музеі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсць сажалкі. Маса бюстаў амерыканскіх палітыкаў і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Проспект-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвер Во пасля таго, як яны скончылі праект [[Манхэтэн]]скага Цэнтральнага парку. |
||
== Акварыум == |
== Акварыум == |
||
Радок 113: | Радок 113: | ||
{{Нью-Ёрк}} |
{{Нью-Ёрк}} |
||
{{штат Нью-Ёрк}} |
{{штат Нью-Ёрк}} |
||
[[Катэгорыя:Горад Нью-Ёрк]] |
[[Катэгорыя:Горад Нью-Ёрк]] |
||
Версія ад 14:06, 27 жніўня 2012
Бруклін
Brooklyn
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бру́клін — самы густанаселены раён Нью-Ёрку — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысяч імігрантаў. Размешчаны на востраве Лонг-Айленд.
Гісторыя
Спачатку Бруклін быў галандскай вёскай пад назовам «Брокелен», змешчанай на беразе Іст-Рывер, на востраве Лонг-Айленд. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя Канарсі, якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». Галандская Вест-Індcкая кампанія заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся:
- Gravesend (1645);
- Brooklyn / «Breuckelen» (1646);
- Flatlands / «New Amersfoort» (1647);
- Flatbush / «Midwout» (1652);
- New Utrecht (1657) названы ў гонар горада Утрэхт;
- Bushwick / «Boswijck» (1661).
У 1664 англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў 1854 годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з'яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра Бронкс.
"…да стварэння «Вялікага Нью-Ёрка» ў 1898 годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам ЗША (пасля самога Нью-Ёрка і Чыкага). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі Бруклінскі музей, і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за Луўр. У адказ на манхэтэнскі Цэнтральны парк бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…" На рэферэндуме аб аб'яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбарнікаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.
Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна
Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліна. Сваёй назвай абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён з'яўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да 1898 года, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад горада Нью-Ёрк. Зараз гэтая прастора пасля перапланавання становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Хол), бруклінскі Дом правасуддзя. Славутасці раёна ўключаюць гандлёвы цэнтр на Фултан стрыт (Fulton Street), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музей Нью-Ёркскага транспарту.
Раён звязаны з Манхэтэнам Бруклінскім і Манхэтэнскімі мастамі і лініямі Нью-Ёркскага метрапалітэну.
Спачатку гэтая тэрыторыя была заселеная амерыканскімі індзейцамі племені Ленапэ. У 1600 годзе галандцы атрымалі ўладу над гэтай тэрыторыяй, назваўшы яе «Брокелен», што азначае «ламаная лінія». Да 1814 года цэнтр Брукліна і Бруклін Хайтс былі шчыльна заселеныя, таму што там былі вельмі зручныя паромныя камунікацыі з Манхэтэнам. Гэта зрабіла Бруклін Хайтс (Бруклінскія вышыні) першым спадарожнікам Манхэтэна, а цэнтр Брукліна — дзелавым цэнтрам.
Гораду Нью-Ёрку гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваны ў часы Вялікай дэпрэсіі. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясцілі конкурс на праект бруклінскай залы сходаў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабет Гордан і Сцюартам Констаблем. Але гэтая зала сходаў так ніколі і не была пабудавана.
На сённяшні дзень апроч гістарычных славутасцяў, будынкаў буйных кампаніяў, цэнтр Брукліна актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнес-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым не менш цэнтр Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтра горада, якім ён гістарычна быў.
Проспект-парк
Размешчаны ў цэнтры Брукліна, дакладней на Флетбуш-авеню (Flatbush avenue), уздоўж якой размяшчаецца. Мае туалеты, альтанкі, музеі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсць сажалкі. Маса бюстаў амерыканскіх палітыкаў і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Проспект-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвер Во пасля таго, як яны скончылі праект Манхэтэнскага Цэнтральнага парку.
Акварыум
Бруклінскі Акварыум размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна, ад якога аддзелены пляжам і драўляным праменадам, які ідзе ўздоўж берага. Акварыум мае некалькі павільёнаў і басейн, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленні з удзелам рыб.
Масты і дарогі Брукліна
З Манхэтэна ў Бруклін вядуць 3 моста: Бруклінскі мост, Манхэтэнскі мост і Вільямсбургскі мост. Аўташаша «Бруклін-Квінс-Экспрэссвэй» забяспечвае хуткую сувязь паміж гэтымі двума раёнамі для аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і інш. Гэта дарога з'яўляецца часткай шашы нумар 278. На паўднёвым канцы гэтай дарогі — Мост Верэзана. Гэты мост злучае раёны Бруклін і Статэн-Айленд. У Брукліне таксама ёсць і Belt Parkway, якая ідзе ўздоўж берагавых раёнаў паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Брукліна.
Транспарт
Бруклін абслугоўваецца Нью-Ёркскім метрапалітэнам. У раёне маецца 57 аўтобусных маршрутаў.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бруклін
- Афіцыйны сайт главы (прэзідэнта) бора Бруклін