Блакітніца алексіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: cy:Glesyn ôl-adain werdd
др →‎Спасылкі: clean up, replaced: пачатак артыкулу| → Стаб| using AWB (7893)
Радок 70: Радок 70:


{{Чырвоная кніга Беларусі}}
{{Чырвоная кніга Беларусі}}
{{пачатак артыкулу|Біялогія}}
{{Стаб|Біялогія}}


[[Катэгорыя:Блакітніцы]]
[[Катэгорыя:Блакітніцы]]

Версія ад 01:17, 28 жніўня 2012

Блакітніца алексіс

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Членістаногія
Клас: Насякомыя
Атрад: Лускакрылыя
Сямейства: Блакітніцы
Род: Блакітніцы
Від: Блакітніца алексіс
Навуковая назва
Glaucopsyche alexis Poda, 1761
NCBI  203781

Блакітніца алексіс (Glaucopsyche alexis) — від матылькоў сямейства блакітніц.

Матылёк сярэдніх памераў, даўжыня пярэдняга крыла складае 15-18 мм. Самец зверху блакітны з цёмнай аблямоўкай па боку крыла, самка бурая са слабым блакітнаватым напыленнем ля асновы крылаў. Знізу крылы шэрыя або светла-шэра-бурыя, пярэднія нясуць шэраг дугападобна размешчаных буйных чорных плям, абрамленых белым, слаба прыкметная сярэдняя пляма, заднія - драбнейшыя такія ж плямы і бірузовае напыленне ля асновы.

Распаўсюджана ва ўмеранай зоне Еўразіі. У Беларусі сустракаецца вельмі лакальна. Вядомы па нешматлікіх знаходках у Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Месцапражыванні: лугі, паляны і ўскраіны лісцёвых лясоў, сухія рэдкалессі і пусткі.

На працягу года развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Вусені жывяцца лісцем і кветкамі чыны лугавой, люцэрны, донніка лекавага, мышынага гарошку і іншых бабовых. Вядома, што вусені кантактуюць з рознымі відамі мурашак (роды Myrmica, Formica, Lasius і інш.). Зімуе ў фазе кукалкі, радзей - вусеня.

Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Германіі, Швецыі.

Спасылкі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Шаблон:Стаб