Чудское возера: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
|Плошча вадазбору = |
|Плошча вадазбору = |
||
|Упадаюць = 30 рэк і ручаяў |
|Упадаюць = 30 рэк і ручаяў |
||
|Выцякаюць =рака Нарва |
|Выцякаюць =[[рака Нарва|Нарва]] |
||
|Пазіцыйная карта 1 = Расія |
|Пазіцыйная карта 1 = Расія |
||
|Пазіцыйная карта 2 = Расія Пскоўская вобласць |
|Пазіцыйная карта 2 = Расія Пскоўская вобласць |
Версія ад 16:15, 28 жніўня 2012
Чудское возера | |
---|---|
эст.: Peipsi | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 30 м |
Даўжыня | 96 км |
Шырыня | 50 км |
Плошча | 2613 км² |
Найбольшая глыбіня | 12,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Упадаюць | 30 рэк і ручаяў |
Выцякаюць | Нарва |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чудское возера (эст.: Peipsi або Пейпсі і Пейпус) — буйное прэснаводнае возера, з'яўляецца паўночным складнікам так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу.
Плошча возера складае 2613 км² (73 % ад азёрнага комплексу).[1]
Паўночны і заходні берагі належаць рэспубліцы Эстонія, усходні — Расійскай Федэрацыі (Пскоўская вобласць і невялікі ўчастак у вытоку ракі Нарва належыць Сланцаўскаму раёну Ленінградскай вобласці). З боку рэспублікі Эстонія з возерам мяжуюць з поўначы на поўдзень мааконды (паветы) Іда-Вірумаа, Йыгевамаа і Тартумаа.
Пасярэдзіне азёры праходзіць мяжа Расіі і Эстоніі. Раней з'яўлялася ўнутраным вадаёмам СССР, а да гэтага — Расійскай імперыі, калі да яго берагоў выходзілі межы Пскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Ліфляндскай і Эстляндскай губерняў. Прылеглыя да возера тэрыторыі называюцца Прычуддзе.
Этымалогія
Этнонім чудзь у Старажытнай Русі шжываўся для пазначэння старажытных эстаў, уключаючы сету, а таксама як зборная назва розных фіна-вугорскіх народаў. Назва гэта чыста славянская, таму, што эсты сябе чуддзю ніколі не звалі[2].
Гістарычныя факты
На лёдзе Чудскога возера 5 красавіка 1242 года адбылося знакамітае Лядовае пабоішча — бітва рускага войска князя Аляксандра Неўскага супраць войскаў Лівонскага ордэна. З-за зменлівасці гідраграфіі Чудскога возера, гісторыкам доўгі час не атрымлівалася дакладна вызначыць месца, дзе адбылася бітва. Толькі дзякуючы працяглым даследаванням, праведзеным экспедыцыяй Інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР, было ўсталявана месца бітвы. Яно летам пагружана ў ваду і знаходзіцца прыблізна ў 400 метрах ад вострава Сігавец.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны камітэт Пскоўскай вобласці па прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя. Геаграфічнае апісанне рэгіёна
- ↑ Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь.— 2-е изд., стереотип.— М.: Русские словари, ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», 2001
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чудское возера
- Чудское возера. Падрабязны нарыс
- Чудское возера. Гідраграфія
- Чудское озеро // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.