Германская імперыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
др r2.7.3) (робат дадаў: nn:Det tyske keisardømet
Радок 232: Радок 232:
{{Link FA|hr}}
{{Link FA|hr}}
{{Link FA|ka}}
{{Link FA|ka}}

[[af:Duitse Keiserryk]]
[[af:Duitse Keiserryk]]
[[an:Imperio alemán]]
[[an:Imperio alemán]]
Радок 272: Радок 273:
[[ms:Empayar Jerman]]
[[ms:Empayar Jerman]]
[[nl:Duitse Keizerrijk]]
[[nl:Duitse Keizerrijk]]
[[nn:Det tyske keisardømet]]
[[no:Tysklands historie (1871–1918)]]
[[no:Tysklands historie (1871–1918)]]
[[oc:Empèri Alemand]]
[[oc:Empèri Alemand]]

Версія ад 13:47, 29 жніўня 2012

Гістарычная дзяржава
Германская імперыя
Deutsches Reich
Герб Германскай імперыі Сцяг Германскай імперыі
Герб Германскай імперыі Сцяг Германскай імперыі
Гімн: Heil dir im Siegerkranz
Германская імперыя на карце свету (1914 год)
Германская імперыя на карце свету (1914 год)
< 
 >

Сталіца Берлін
Найбуйнейшыя гарады Мюнхен, Гамбург
Мова(ы) нямецкая
У рэгіёнах: польская (Позен, Верхняя Сілезія, Мазуры), французская (Эльзас-Латарынгія)
Афіцыйная мова нямецкая
Рэлігія пратэстанцызм (унія лютэран і рэфарматаў), каталіцызм
Грашовая адзінка Залатая марка[d] і Papiermark[d]
Плошча 540 857,54 км²
Насельніцтва (1871) 41 058 800 чал.
Форма кіравання federal monarchy[d] і канстытуцыйная манархія
Дынастыя Гогенцолерны
германскі імператар
(кароль Прусіі)
 • (1871–1888) Вільгельм I
 • (1888) Фрыдрых III
 • (1888–1918) Вільгельм II
 • 9 лістапада 1918 Лістападаўская рэвалюцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герма́нская імпе́рыя — прынятая ў беларускай гістарыяграфіі назва нямецкай дзяржавы ў 18711918 гадах.

Афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 18711945 гадах - Deutsches Reich (Германскі рэйх), што таксама часта перакладалася як "Германская імперыя", хоць больш дакладным перакладам з'яўляецца "Германская дзяржава". У гістарыяграфіі гэты перыяд часу прынята дзяліць на Германскую імперыю (кайзераўскую Германію) (1871—1918), Веймарскую рэспубліку (1918—1933) і Трэці Рэйх (нацысцкую Германію) (1933—1945). Такім чынам, тэрмін «Германская імперыя» ўжываюць галоўным чынам да кайзераўскай Германіі, што адпавядае тэрміну нямецкай гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich. Такія тэрміны, як Веймарская рэспубліка і Трэці рэйх, да гэтага паняцця, як правіла, не адносяць.

Заснавальнікамі Германскай імперыі лічаць Ота фон Бісмарка і Вільгельма I Гогенцолерна. Часам яе завуць і «Другі рэйх». Германская імперыя спыніла сваё існаванне ў 1918 годзе ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі.

Абвяшчэнне Германскай імперыі ў Версалі. Бісмарк у белым у цэнтры карціны.

Гісторыя

Вільгельм I
Ота фон Бісмарк

У 1870 годзе пачалася Франка-пруская вайна. Канцлер Прусіі Ота фон Бісмарк і кароль Вільгельм I спадзяваліся ў выніку вайны аб'яднаць Германію і падарваць магутнасць Францыі. Французскі імператар Напалеон III імкнуўся не дапусціць аб'яднання Германіі і захаваць еўрапейскую гегемонію Францыі. Войскі Паўночнагерманскага саюза атрымалі поўную перамогу. 18 студзеня 1871 года ў Версалі Бісмарк і Вільгельм I абвясцілі пра стварэнне Германскай імперыі. Да імперыі хутка далучыліся дзяржавы, якія не ўваходзілі ў склад Паўночнагерманскага саюза — Баварыя і іншыя паўднёвагерманскія краіны. Аўстрыя часткай Германіі не стала. Пяць мільярдаў франкаў, якія французы выплацілі немцам у якасці кантрыбуцыі, сталі трывалым фундаментам для нямецкай эканомікі. Бісмарк стаў другім чалавекам Германіі, але гэта толькі фармальна.

Фрыдрых III

Пасля смерці Вільгельма ў 1888 годзе на прастол уступіў смяротна хворы Фрыдрых III. Другі імператар валадарыў толькі 99 дзён.

Пасля смерці Фрыдрыха на прастол узышоў яго сын Вільгельм. Незадоўга да яго ўваходжання на прастол, Германія абзавялася калоніямі ў Афрыцы і Азіі (Тога, Камерун, Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка, порт Цындао), быў заключаны ваенны саюз з Аўстрыяй і Расіяй (Расія неўзабаве выйшла з саюза) супраць Францыі і Англіі, былі павялічаны армія і флот. У той жа час быў уведзены прагрэсіўны падаходны падатак (стаўка падатку залежыць ад прыбытку, і павялічваецца разам з прыбыткамі). 9 лістапада 1918 года ў Германіі пачалася рэвалюцыя, у выніку якой манархія была зрынута, і Вільгельм вымушаны быў бегчы ў Нідэрланды.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Германская імперыя ў 1871—1918 гг.

Пасля аб'яднання Германіі кіраўнікі некалі незалежных германскіх дзяржаў захавалі сваю ўладу і падпарадкоўваліся толькі імператару — каралю Прусіі. Так што ў Германіі не было адзінай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.

У склад аб'яднанай дзяржавы ўвайшлі:

Чатыры паўаўтаномных каралеўства:

Захавалі сваю ўладу ўрады трох «вольных ганзейскіх гарадоў»:

Апроч гэтага, існавала шэсць Вялікіх герцагстваў з вялікімі герцагамі:

Пяць герцагстваў:

Сем княстваў:

У асобную тэрыторыю вылучалася «Імперская зямля» Эльзас-Латарынгія.

Узброеныя сілы

Цэнтральнае кіраванне

Па канстытуцыі, прэзідэнцтва належала прускаму каралю, які карыстаўся тытулам германскага імператара. Права ўдзелу ў заканадаўчых пытаннях імператар меў толькі ў якасці прускага караля. Імператару належала права апублікавання законаў; але так як ён па канстытуцыі не карыстаўся нават затрымальным veto, тое гэта права з'яўляецца простым абавязкам выканаўчай улады. Імператару падавалася, зрэшты, даволі шырокае права выдаваць уласныя распараджэнні. Імператару падавалася права ў выпадках, якія пагражаюць грамадскай бяспекі, як у ваенны, так і ў мірны час, абвясціць любую частку імперыі (за выключэннем Баварыі) у аблогавым становішчы.

Імператар меў права прызначэння і звальнення ўсіх галоўных імперскіх службовых асоб, пачынаючы з канцлера. Імперскі канцлер з'яўляўся галоўным органам выканаўчай улады і разам з тым адзінай асобай, адказным перад саюзным саветам і рэйхстагам за ўсе дзеянні гэтай улады. Акрамя самаго рэйхсканцлера, у Германскай імперыі не існавала ніякіх міністраў. Замест іх існавалі падпарадкаваныя рэйхсканцлеру дзяржаўныя сакратары, якія старшынствавалі ў імперскіх ведамствах (ням.: Reichsämter). Так з'явіліся Reichseisenbahnamt, Reichspostamt, Reichsjustizamt, Reichsschatzamt, кіраванне Эльзаса-Латарынгіі, знешне- і ўнутрыпалітычныя палітычнае ведамствы, Reichsmarineamt і нарэшце Reichskolonialamt.

Калоніі Германіі

Германія ўключылася ў каланіяльную гонку вельмі позна — у сярэдзіне 80-х гадоў XIX стагоддзя. Тым не менш гэта не перашкодзіла ёй набыць даволі значныя ўладанні ў Афрыцы, Азіі і Акіяніі.

На афрыканскім кантыненце гэта — Тога, Камерун, Германская Усходняя Афрыка і Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка.

  • Тога — з канца XIX — пачатку XX стагоддзя разам з часткай Ганы — германская калонія.
  • Камерун — з канца XIX стагоддзя — пратэктарат Германіі.
  • Германская Усходняя Афрыка — кантынентальная частка Танзаніі (Танганьіка), Руанда і Бурундзі.
  • Танганьіка (кантынентальная частка Танзаніі). З 1880-х гадоў — пад уладай Германіі.
  • Бурундзі. Да каланізацыі — Бурундзія. З 1903 г. — уключана (у складзе Руанды-Урундзі) у калонію Германская Усходняя Афрыка.
  • Руанда. З канца XIX стагоддзя захоплена Германіяй і ўключана (у складзе Руанды-Урундзі) у калонію Германская Усходняя Афрыка.
  • Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка — Намібія. З 1884 г. — германскі пратэктарат Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка.

У Азіі — порт Цындао (Кайтчоу) на паўвостраве Шаньдун, захоплены ў 1897 годзе, а затым «арандаваны» ў кітайскага ўрада на 99 гадоў.

У Акіяніі — Новая Гвінея, Мікранезія (Наўру, Палау, Маршалавы, Каралінскія, Марыянскія астравы), Заходняе Самоа.

  • Германская Новая Гвінея
    • Новая Гвінея. З сярэдзіны 1880-х г. паўночнаўсходняя частка вострава каланізавана Германіяй.
    • Наўру. З 1888 г. — частка германскага пратэктарата Новая Гвінея.
    • Палау. З 1899 г. — германская калонія.
    • Марыянскія астравы прададзены Іспаніяй Германіі ў 1889 г.
    • Маршалавы астравы захоплены ў 1885 годзе. З 1886 г. — германскі пратэктарат.
    • Каралінскія астравы таксама набыты ў Іспаніі.
  • Заходняе Самоа. У канцы XIX стагоддзя захоплена Германіяй.

Прайграўшы Першую сусветную вайну, Германія страціла свае заморскія ўладанні. Тога і Камерун былі падзелены паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй. Танганьіка дасталася Вялікабрытаніі, Руанда і Бурундзі — Бельгіі. Намібія адышла Паўднёваафрыканскаму Саюзу. Цындао захоплены Японіяй, Новая Гвінея — Аўстраліяй. Каралінскія, Марыянскія і Маршалавы астравы, Палау адышлі Японіі, Заходняе Самоа — Новай Зеландыі. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны Японія страціла свае нядаўнія «германскія» набыткі.

Першая сусветная вайна

Пачатак вайны быў для Германіі паспяховым: расійскія войскі былі разбіты ва Усходняй Прусіі, нямецкая армія акупавала Бельгію і Люксембург, уварвалася ў Паўночна-усходнюю Францыю. Парыж быў выратаваны, але пагроза заставалася.

Саюзнікі Германіі ваявалі горш: аўстрыйцы былі ўшчэнт разгромлены ў Галіцыі, туркі пацярпелі мноства паражэнняў на Каўказскім фронце. Італія здрадзіла сваім саюзнікам і 23 мая 1915 года абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі. Толькі з дапамогай нямецкай арміі аўстрыйцы і туркі вярнулі некаторыя пазіцыі, італьянцы былі разбіты пры Капарэта.

Германія атрымала мноства перамог падчас актыўных баявых дзеянняў, але да 1915 годзе на ўсіх франтах пачалася пазіцыйная вайна, якая ўяўляла з сябе ўзаемную аблогу — на знясіленне. Нягледзячы на свой прамысловы патэнцыял, Германія не магла атрымаць перамогу над праціўнікам у пазіцыйнай вайне. Нямецкія калоніі былі акупаваны. Перавага ў рэсурсах быў у Антанты, і 11 лістапада 1918, праз два дні пасля пачатку рэвалюцыі, Германія здалася. Пасля вайны краіна ляжала ў разрусе, абсалютна знясіленая. У выніку Германію ахапіў эканамічны крызіс, у разгар якога ў снежні 1922 года кілаграм хлебу каштаваў каля 130 марак, а годам пазней — звыш 300 мільяр­даў. У ліпені 1923 года залатая марка каштавала 262 тысячы папяровых марак, а ў лістападзе — ужо 100 мільярдаў. Такім чынам, за чатыры месяца кошт папяровай маркі абваліўся ў 382.000 раз[1].

Зноскі

  1. Гіперінфляцыя ў Германіі 1923 года. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 12 снежня 2009.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA